Беларусь прапануе ствараць у Мытным саюзе буйныя навукова-тэхнічныя цэнтры
14.06.2012
—
Новости Политики
|
Беларусь ініцыюе стварэнне ў Мытным саюзе, Адзінай эканамічнай прасторы буйных міжнародных навукова-тэхнічных і навукова-адукацыйных цэнтраў, у тым ліку з удзелам вядомых сусветных карпарацый. Аб гэтым заявіў учора прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі замежных навуковых арганізацый і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае БЕЛТА. Кіраўнік беларускага ўрада мае намер выступіць з гэтай ініцыятывай у час сустрэчы прэм'ер-міністраў краін Мытнага саюза з дзелавымі коламі 15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу. "Я думаю, што трэба ісці па шляху стварэння навукова-тэхнічных і навукова-адукацыйных цэнтраў пад вырашэнне канкрэтных мэтавых задач на інтэрнацыянальнай аснове і не назаўсёды, а на 3-5 гадоў", — заявіў Міхаіл Мясніковіч. Для краін з невялікай эканомікай гэта праблематычна, а вось для інтэграцыйных аб'яднанняў — пасільная задача, упэўнены прэм'ер-міністр. "Размова ідзе аб аб'яднанні намаганняў не толькі вучоных, але і канструктараў, вядучых спецыялістаў буйных кампаній", — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. Такая інтэграцыя можа забяспечыць прыток прарыўных тэхналогій і прынцыпова новыя веды па канкрэтных напрамках. Патэнцыял для ўдзелу ў такіх праектах у Беларусі накоплены добры: па індэксе ведаў краіна займае 45-е месца ў міжнародным рэйтынгу. "Нам ёсць з чым прыйсці ў такія цэнтры, — падкрэсліў прэм'ер-міністр. — У свеце вельмі шмат гавораць аб эканоміцы ведаў, хацелася б, каб яна была рэальнай". Кіраўнік урада дадаў, што ўсе гэтыя пытанні ён абмяркоўваў са старшынёй расійскага ўрада Дзмітрыем Мядзведзевым. Бакі прыйшлі да меркавання, што ўзаемадзеянне ў галіне навукі і інавацый — гэта не толькі новыя тэхналогіі і матэрыялы, але і пытанні нацыянальнай бяспекі. Сёння, калі эканомікі многіх краін знаходзяцца ў даволі няпростым становішчы, ад навукі і вучоных чакаюць новых праектаў і новых ідэй. Новыя веды заўсёды складана атрымліваць паасобку, асабліва калі канкурэнцыя ў навуцы высокая. "Таму непасрэдна кантакты, дыскусіі заўсёды карысныя. Мы ствараем для гэтага неабходныя ўмовы", — сказаў Міхаіл Мясніковіч. Закранаючы пытанні развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, прэм'ер-міністр адзначыў, што сёння многія праграмы ЕС як на міжрэгіянальным, так і на нацыянальным узроўні не даюць чаканых вынікаў. Працэс у многім забюракратызаваны, у ім шмат суб'ектывізму, лічыць ён. У сваю чаргу прадстаўнікі замежных навуковых арганізацый згадзіліся з актуальнасцю ўзнятых Міхаілам Мясніковічам пытанняў і адзначылі важнасць развіцця фундаментальных навук, без якіх немагчыма дасягненне прарыўных інавацый. Вучоныя дадалі, што інвестыцыі ў такія навукі неабходна нарошчваць, асабліва па такіх напрамках, як фізіка, хімія, біялогія. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь ініцыюе стварэнне ў Мытным саюзе, Адзінай эканамічнай прасторы буйных міжнародных навукова-тэхнічных і навукова-адукацыйных цэнтраў, у тым ліку з...
|
|