Прэзідэнты Беларусі і Эквадора поўныя рашучасці значна рушыць наперад у двухбаковых адносінах
29.06.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнты Беларусі і Эквадора Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада поўныя рашучасці значна рушыць наперад у двухбаковых адносінах. Такую пазіцыю кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі ўчора на сустрэчы ў Кіта, перадае БЕЛТА. Гаворачы аб эканамічным складальніку адносін, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго выражэннем з'яўляецца тавараабарот. "Ён наогул нікчэмны, калі браць патэнцыял нашых дзяржаў", — сказаў беларускі лідар. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што дзвюм дзяржавам пад сілу яго павялічыць. "У нас абсалютна няма закрытых тэм для перагавораў, і мы гатовы выканаць любую вашу просьбу, калі зможам гэта зрабіць. Навука, новыя тэхналогіі, асобныя напрамкі арганізацый эканомікі — усё, што вас зацікавіць, мы з задавальненнем вам пакажам. І калі вам будзе выгадна, то мы дапаможам перанесці той вопыт Беларусі, які мы маем, на эквадорскую зямлю", — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. У сваю чаргу Прэзідэнт Эквадора лічыць, што гэты візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ўмацуе дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі. "Мы вельмі рады, што вы знайшлі магчымасць наведаць Эквадор у час вашай паездкі па Лацінскай Амерыцы. Нам вядома пра Беларусь, што яна з'яўляецца высокаразвітой краінай, мае высокія тэхналогіі, займае сваё трывалае месца ў свеце", — сказаў Рафаэль Карэа Дэльгада. Прэзідэнт Эквадора выказаў зацікаўленасць у атрыманні тых тэхналогій, якімі валодае Беларусь. "Мы ведаем, што Беларусь з'яўляецца краінай з высокаразвітой навукай, тэхналогіямі, прамысловасцю. Нам неабходны новыя тэхналогіі, таму мы хацелі б даведацца, што Беларусь магла б нам прапанаваць у галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва", — адзначыў ён. Рафаэль Карэа Дэльгада лічыць, што Эквадору таксама ёсць што прапанаваць беларускім спецыялістам у гэтай сферы. "Мы маем самую вялікую ў свеце лабараторыю, якой з'яўляецца Амазонская сельва. Гэта вельмі вялікі натуральны ўніверсітэт, і мы выступаем за тое, каб беларускія спецыялісты маглі таксама прыязджаць сюды і займацца тут навуковымі даследаваннямі", — сказаў ён. Акрамя таго, паводле слоў Прэзідэнта Эквадора, у краіне ствараецца ўніверсітэт па навукова-тэхналагічных даследаваннях. Рафаэль Карэа Дэльгада лічыць, што ў гэтым плане Беларусь магла б таксама вельмі дапамагчы Эквадору. "Такім чынам, усё гатова да нашай сумеснай работы, — адзначыў Прэзідэнт Эквадора. — Нам трэба вельмі шмат зрабіць, асабліва што датычыцца гандлю". Прэзідэнт Эквадора са шкадаваннем заўважыў, што, нягледзячы на 20-гадовую гісторыю дыпламатычных адносін, краіны не змаглі рушыць да канкрэтнага развіцця. "Мы хочам, каб гэты візіт стаў новым пунктам адліку ў адносінах паміж Беларуссю і Эквадорам", — падкрэсліў ён. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Кіта са сваім эквадорскім калегам, запрасіў Рафаэля Карэа Дэльгада наведаць з візітам Беларусь. "Наша супрацоўніцтва будзе вельмі эфектыўным і дынамічным, калі вы пабываеце ў Беларусі і самі ўбачыце ўсё тое, што мы маем", — лічыць беларускі лідар. "Гатовы вас у любы час сустракаць у Беларусі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што ў яго паездцы па краінах Лацінскай Амерыкі візіт у Эквадор займае асаблівае месца, паколькі ў іншых краінах, якія ён наведваў цяпер, раней неаднойчы бываў. Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што ў яго ёсць і асабісты інтарэс, паколькі, займаючыся гісторыяй, шмат увагі ўдзяляў вывучэнню гэтага рэгіёну. "Я шмат прачытаў пра краіну напярэдадні гэтага візіту, але тое, што ўбачыў, шчыра скажу, мяне вельмі ўразіла і найперш гэты ўнікальны горад — ваша сталіца", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. "Упэўнены, што гэта не апошні візіт у Эквадор", — дадаў беларускі лідар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнты Беларусі і Эквадора Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада поўныя рашучасці значна рушыць наперад у двухбаковых адносінах. Такую пазіцыю...
|
|