У адрас Прэзідэнта Беларусі паступаюць шматлікія віншаванні з Днём Незалежнасці
04.07.2012
—
Новости Политики
|
Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў краін СНД, Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, Імператара Японіі Якіхіта, прэзідэнтаў В'етнама, Індыі, Алжыра, Швейцарскай Канфедэрацыі, Сербіі. Акрамя таго, кіраўніка беларускай дзяржавы павіншавалі Князь і Вялікі Магістр Суверэннага Мальтыйскага Ордэна і Папа Рымскі Бенядзікт ХVІ. "У Расіі даражаць асаблівым характарам партнёрства з Беларуссю, заснаванага на духоўнай і культурнай блізкасці нашых народаў, іх моцнай, выпрабаванай стагоддзямі дружбе, агульнай гісторыі, — падкрэсліў у віншавальным пасланні Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. — У гэтым годзе мы адзначылі дваццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. За гэты час разам удалося многае зрабіць для ўмацавання сапраўды ўзаемавыгадных і шматпланавых двухбаковых сувязяў у гандлёва-інвестыцыйнай, навуковай і гуманітарнай сферах". Старшыня КНР Ху Цзіньтаа ў сваім віншаванні адзначыў, што адносіны паміж КНР і Беларуссю пастаянна развіваюцца. "Кітайскі бок мае намер далей умацоўваць палітычны давер з беларускім бокам, паляпшаць дзелавое супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, павялічваць гуманітарныя кантакты і цесна супрацоўнічаць у міжнародных і рэгіянальных справах, а таксама няспынна павышаць узровень адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж Кітайскай Народнай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь", — гаворыцца ў віншавальным пасланні. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віншавальныя пасланні паступілі ад кіраўнікоў краін СНД, Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, Імператара Японіі Якіхіта, прэзідэнтаў В'етнама, Індыі, Алжыра,...
|
|