Ярмошына едзе ў Вену не па запрашэнні АБСЕ
12.07.2012 02:00
—
Новости Политики
|
Ярмошына едзе ў Вену не па запрашэнні АБСЕ ![]() Фото: БЕЛТА Томас Рымер: “Магу пацвердзіць, што Ярмошына зарэгістравалася на мерапрыемства. Але яна не атрымоўвала запрашэння ад АБСЕ. Удзел у мерапрыемстве вольны для грамадскасці і асобаў, якія прадстаўляюць НДА. Любы зацікаўлены, хто можа ўнесці свой унёсак, можа зарэгістравацца анлайн, а пасля наведаць канферэнцыю”. На думку Томаса Рымера, пра шэнгенскую візу Лідзіі Ярмошынай "лепш запытацца ў аўстрыйскім ўрадзе, які вырашае выдаваць візу ці не". Рымер выказаў меркаванне, што Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік маглі атрымаць візы ў аўстрыйскай амбасадзе ў Мінску. Што цікава, у Мінску ёсць толькі аўстрыйскае консульства, якое не займаецца выдачай візаў. Нагадаем, раней стала вядома, што неўязныя ў ЕС старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, а таксама сакратар арганізацыі Мікалай Лазавік атрымалі шэнгенскія візы. Як паведаміў Мікалай Лазавік, іх афіцыйна запрасілі ў Вену на канферэнцыю АБСЕ “Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі”, якая адбудзецца 12-13 ліпеня. Пазней Мікалай Лазавік адмовіўся ехаць у Вену. А Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Рымер.
|
|