Місіі АБСЕ будзе прадастаўлена ў Беларусі ўся неабходная інфармацыя
17.07.2012
—
Новости Политики
|
Місіі АБСЕ будзе прадастаўлены ў Беларусі ўвесь аб'ём неабходнай інфармацыі. Аб гэтым паведаміла ўчора журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае БЕЛТА. Як расказала старшыня ЦВК, накіраванне такой місіі ў краіну, дзе будуць праходзіць выбары, — звычайная практыка. Перадавыя групы АБСЕ праводзяць сустрэчы са службовымі асобамі, палітычнымі сіламі апазіцыйнага напрамку. На аснове вывадаў такіх місій АБСЕ прымае рашэнне аб колькасці наглядальнікаў, якія будуць прысутнічаць на выбарах у той ці іншай краіне. "Мы прадаставім місіі ўвесь аб'ём неабходнай інфармацыі, а далей ужо справа АБСЕ вызначаць фармат свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах у Беларусі", — сказала Лідзія Ярмошына. Гаворачы аб выніках свайго ўдзелу ў дадатковай нарадзе АБСЕ, якая праходзіла 12-13 ліпеня ў Вене, Лідзія Ярмошына адзначыла, што паездка была плённая. "Упершыню за 8 гадоў я апынулася на трыбуне АБСЕ, якая ўсе гэтыя гады не турбавалася аб тым, чаму абмежаваны мае правы на свабоду перамяшчэння", — адзначыла старшыня ЦВК. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, фармат нарады прадугледжваў удзел старшынь ЦВК толькі краін СНД. Кіраўнікі выбаркамаў іншых краін, як і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, не запрашаліся. "Задача нарады была ў тым, каб прадаставіць абодвум бакам магчымасць выслухаць адзін аднаго, зрабіць пэўныя вывады або пагразіць пальцам", — сказала на заканчэнне старшыня ЦВК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Місіі АБСЕ будзе прадастаўлены ў Беларусі ўвесь аб'ём неабходнай інфармацыі. Аб гэтым паведаміла ўчора журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія...
|
|