Павел Севярынец: прысуд Дашкевічу – прысуд усім нам. 21.by

Павел Севярынец: прысуд Дашкевічу – прысуд усім нам

29.08.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў новы прысуд лідару Маладога Фронту (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітру Дашкевічу (дадатковы год турмы).

"Судзілішча над Дашкевічам – вельмі сур'ёзная рэч. Па-першае, цяпер паняцце "дасядзець да званка" для палітвязняў адмяняецца. Колькі будзе рэжым – столькі будуць і палітвязні. І, магчыма, некаторым давядзецца адбыць у турме столькі ж, колькі ва ўладзе будзе Лукашэнка. Такім чынам, гэта сігнал і прысуд усім вязням сумлення.

Па-другое, гэта прысуд нам як грамадству. Малады нацыянальны лідар, сучасны Каліноўскі, вернік-хрысціянін Зміцер Дашкевіч ахвяруецца за ўсіх і ідзе на крыж у турме, а на волі - цішыня ды "кампанія выбараў". А патрэбныя нашая агульная малітва і агульнанацыянальныя акцыі салідарнасці. Заклікаю тэрмінова правесці Нацыянальны круглы стол у справе Дашкевіча і 411 артыкулу. Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі!"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў новы прысуд лідару Маладога Фронту (зарэгістраваны ў Чэхіі) Змітру...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика