Крыжаноўскі дэпутатцы Шылавай на тэледэбатах: "Ідзіце і варыце боршч"
05.09.2012 12:06
—
Новости Политики
|
Крыжаноўскі дэпутатцы Шылавай на тэледэбатах: "Ідзіце і варыце боршч" ![]() "Уладным" кандыдатам на гэтай акрузе лічыцца скандальна вядомая дэпутатка Святлана Шылава. Яна праславілася сваёй заявай пра тое, што заробку ў тры мільёны рублёў дастаткова для сям’і з двума дзецьмі. Менавіта да яе адрасавалі свае вострыя пытанні і Лябедзька, і Крыжаноўскі, ператварыўшы дэбаты ў спектакль. "Мне здаецца, што хопіць аднаго тэрміну, — пачаў здалёк пытанне да доктаркі Шылавай Яўген Крыжаноўскі. — Яна выдатны спецыяліст. Прафесія чакае вас, Святлана Дзмітрыеўна! Я лічу, што трэба вяртацца ў сям’ю". Шылава паспрабавала адказаць, што падчас дэпутацтва працягвала доктарскую дзейнасць, і менавіта яе веды патрэбныя парламенту. Аднак Крыжаноўскі зноў вярнуўся да тэмы, калі Шылава заявіла, што з’яўляецца намесніцай Саюза жанчын Беларусі. "Вы ж паважаеце Лідзію Міхайлаўну Ярмошыну? А што яна сказала ў жывым эфіры? — звярнуўся ён за дэпутаткі і, не даючы адказаць, працягнуў: — Яна сказала: жанчыны, не займайцеся палітыкай, варыце баршчы. У вас трое дзяцей, муж, варыце ім баршчы". Шылава паспрабавала выкруціцца з сітуацыі, робячы кампліменты Ярмошынай, але пра боршч так і не адказала. Лябедзька за час дэбатаў паспеў узгадаць многія праблемныя пытанні — тое, што дваццаці кандыдатам у дэпутаты ад АГП не дазволілі звярнуцца да выбарцаў з тэлеэкрану, фальсіфікацыі і маніпуляцыі на папярэдніх выбарах у парламент, адказнасць уладаў за эканамічны крызіс, наяўнасць у краіне палітвязняў. Калі ж Шылава задала яму пытанне з падколкай, хто пойдзе ў парламент у выпадку перамогі Раманоўскага — Лябедзька ці сам Раманоўскі, старшыня АГП не палез за словам у кішэню. "Калі ў Беларусі будуць выбары, выбяруць Раманоўскага, і ён будзе годным кандыдатам. А ў нас пакуль не выбіраюць, а прызначаюць, таму хутчэй за ўсё будзеце дэпутатам вы", — адрэзаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Вы ж паважаеце Лідзію Міхайлаўну Ярмошыну? А што яна сказала ў жывым эфіры? - звярнуўся ён за дэпутаткі і, не даючы адказаць, працягнуў: - Яна сказала: жанчыны, не...
|
|