Спікер Палаты прадстаўнікоў ідзе на выбары з праграмай 4-гадовай даўніны?. 21.by

Спікер Палаты прадстаўнікоў ідзе на выбары з праграмай 4-гадовай даўніны?

18.09.2012 02:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спікер Палаты прадстаўнікоў ідзе на выбары з праграмай 4-гадовай даўніны?

           


Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на выбары ідзе з праграмай 4-гадовай даўніны. Адзін раздзел праграмы 2012 года амаль цалкам скапіяваны з праграмы 2008, іншыя супадаюць цэлымі абзацамі.


“Праграму нам даў Уладзімір Паўлавіч. Ён сам над ёй працаваў”,
— гаворыць намесніца кіраўніка Докшыцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Валянціна Рандарэвіч пра выбарчую праграму старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі.
 
Нягледзячы на сваю пасаду, чыноўніца актыўна працуе ў ініцыятыўнай групе кандыдата Андрэйчанкі. Пра яго выбарчую праграму пытаюся не проста так. Андрэйчанка ідзе ў парламент другі раз запар. І праграма ўзору 2012 году, надрукаваная ў докшыцкай раёнцы “Родныя вытокі”, нейкім дзіўным чынам напалову супадае… з яго ж праграмай 2008 года, надрукаванай там жа. Яе Еўрарадыё знайшло ў нетрах Нацыянальнай бібліятэкі. Асабліва заўважныя супадзенні ў абяцаннях аб дапамозе сваёй выбарчай акрузе. Яны супадаюць слова ў слова — толькі некалькі выразаў знікла. Пра “ўлік меркаванняў выбаршчыкаў”, напрыклад.
 


Пра прычыны “копіпасту” можна толькі здагадвацца. Магчыма, спадар Андрэйчанка не выканаў сваіх перадвыбарных абяцанняў? У Докшыцкім райвыканкаме (а Андрэйчанка балатуецца менавіта ў Докшыцкай акрузе) мяне пераконваюць, што гэта зусім не так!
 
“Вядома, што ён дапамог. Дзякуючы яму ў Докшыцах будуецца водна-аздараўленчы цэнтр, газіфікацыя населеных пунктаў ідзе, дарогі рамантуюцца”.
 
Палітычная, сацыяльная і эканамічная часткі праграм узору 2012 і 2008 у Андрэйчанкі адрозніваюцца больш. Хаця і там аднолькавыя цэлыя абзацы. У абедзвюх праграмах старшыня парламенту абяцае “развіваць дзелавыя і сяброўскія кантакты з рэгіёнамі іншых дзяржаў”, “удасканальваць падатковы клімат, ствараць прывабныя ўмовы для прадпрымальніцтва”, “рыхтаваць і выхоўваць інтэлектуальны і творчы патэнцыял, грамадзянскасць і патрыятызм”.
 


Разам з тым, у выбарчых праграмах Уладзіміра Андрэйчанкі можна знайсці і прынцыповыя адрозненні. У 2008 годзе кандыдат абяцаў адстойваць “умацаванне суверэнітэту і незалежнасці”. А вось у праграме ўзору 2012 году згадак пра адстойванне суверэнітэту ўжо не знаходжу. Толькі пра “паглыбленне інтэграцыі ў межах Мытнага саюза”.
 
Адрозніваюцца і мэты дэпутацкай дзейнасці, дэклараваныя ў праграмах. У 2008 годзе Уладзімір Андрэйчанка разумеў іх, як адстойванне “інтарэсаў дзяржавы і чалавека, вырашэнне актуальных праблем людзей”. Праз чатыры гады кіравання Палатай прадстаўнікоў інтарэсы дзяржавы некуды зніклі. Засталося толькі "вырашэнне праблем людзей".
 
Над гэтым Андрэйчанка працуе плённа. Нягледзячы на тое, што падчас выбарчай кампаніі адпачынак для яго не прадугледжаны. У ініцыятыўнай групе кандыдата мне расказваюць, што Андрэйчанка часта наведваецца ў Докшыцы, каб сустрэцца з выбарцамі.
 
“Сустракаўся. Як звычайна, праводзіў сустрэчы. Ён у нас вельмі дысцыплінаваны. Ніколі не прапускаў сустрэчы, заўсёды прымаў людзей, выслухваў іх. І калі было абгрунтавана, то дапамагаў. Вось і цяпер у верасні ўжо сустракаўся з выбаршчыкамі ў Сітцах”.
 
Даведацца пра прычыны супадзення выбарчых праграм 2012 і 2008 гадоў у самога Андрэйчанкі не атрымоўваецца. У яго сакратарыяце ў Палаце прадстаўнікоў спасылаюцца на занятасць спікера. Яно зразумела — кіраваць старым парламентам і адначасова ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў новы — справа няпростая. Не дзіва, што на напісанне новай праграмы часу не знайшлося.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін раздзел праграмы 2012 года амаль цалкам скапіяваны з праграмы 2008, іншыя супадаюць цэлымі абзацамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика