Новы скандал на "байкотнай" акрузе
20.09.2012
—
Новости Политики
|
Пасля зняцця з выбараў у якасці кандыдата ў дэпутаты сябра Руху "За Свабоду" Арцём Лява стаў назіраць за хадой галасавання на "сваёй" Фрузенскай акрузе №101 як журналіст. Аднак папрацаваць яму на адным з яе выбарчых участкаў (№350) удалося толькі першы дзень датэрміновага галасавання, 18 верасня, і некалькі гадзін другога, 19 верасня. На загад старшыні ўчастковай выбарчай камісіі сіламі міліцыі Арцём Лява быў выдалены з участку. Пры гэтым з яго апаратуры былі выдаленыя ўсе фота і відэаматэрыялы. Нагодай для выдалення стала скарга праўладных назіральнікаў. "На гэтым участку зафіксавана "рэкордная" яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання. Па звестках камісіі, 18 верасня прагаласаваў 81 чалавек. Хаця ў прысутнасці Арцёма Лявы за другую палову дня галасаваць прыйшлі адзінкі. Па ўсім, аддадзены загад на накручванне яўкі, а лішнія сведкі тут не патрэбныя", -- пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля зняцця з выбараў у якасці кандыдата ў дэпутаты сябра Руху "За Свабоду" Арцём Лява стаў назіраць за хадой галасавання на "сваёй" Фрузенскай акрузе №101 як...
|
|