Iнтэр'еры беларускіх выбарчых участкаў. 21.by

Iнтэр'еры беларускіх выбарчых участкаў

20.09.2012 20:12 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнтэр’еры беларускіх выбарчых участкаў

           


Беларускія выбары – гэта літургіі артадаксальнай палітычнай рэлігіі. Новы праект фатографа НН Сяргея Гудзіліна.
 
Я даўно хацеў паказаць беларускія выбары, няважна якія яны — мясцовыя, парламенцкія ці прэзідэнцкія. Пра беларускія выбары найбольш красамоўна мне кажуць не выявы фальсіфікацый, дэманстрацый, электарату, назіральнікаў ці кандыдатаў. Для мяне самыя красамоўныя — інтэр’еры выбарчых участкаў.

У гэтых інтэр’ерах сканцэнтравана ўсё: наша культура, наша сістэма, наша светаўспрыманне. Я спецыяльна абагульняю гэтыя паняткі, бо мы — маленькія прычыны ўсяго гэтага. Дызайн гэтых інтэр'ераў, іх дэталі, распавядаюць мне больш пра выбары, чым палітыкі і назіральнікі ад АБСЭ. "Кананічны" падбор усіх элементаў стварае алтары нашай "новай" рэлігіі. У кадры не патрэбны нават людзі — яны тут не пры чым.
 

Выбарчы ўчастак у Доме культуры аграгарадка "Кастрычніцкі" (Смалявіцкі раён).


Выбарчы ўчастак у агульнаадукацыйнай школе ў вёсцы Барсукі (Смалявіцкі раён).


Выбарчы ўчастак у Доме культуры вёскі Вяляцічы (Барысаўскі раён).


Выбарчы ўчастак у Клубе папраўчай калоніі №14 у мястэчку Навасады (Барысаўскі раён).


Выбарчы ўчасткак у спартзале школы ў горадзе Мінску.


Выбарчы ўчастак у бібліятэцы ў вёсцы Зорычы (Барысаўскі раён).


Выбарчы ўчастак у агульнаадукацыйнай школе ў горадзе Жодзіна.


Выбарчы ўчастак у сельскім клубе вёскі Новая Мётча (Барысаўскі раён).


Выбарчы ўчастак у паліклініцы ў горадзе Жодзіна.


Выбарчы ўчастак у Доме культуры вёскі Забалоцце (Барысаўскі раён)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы праект фатографа НН Сяргея Гудзіліна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика