Лічбы членаў выбарчай камісіі і незалежных назіральнікаў істотна адрозніваюцца. 21.by

Лічбы членаў выбарчай камісіі і незалежных назіральнікаў істотна адрозніваюцца

23.09.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Незалежныя назіральнікі, якія знаходзяцца на выбарчых участках №№ 545,546 і 547 106-й Коласаўскай акругі на 17.00 адзначылі вельмі нізкую яўку выбаршчыкаў.На участку № 545 прыйшлі каля 20% выбарцаў, а на ўчастку № 546 усяго – 12,1%. Пра гэта “Народнай Волі” паведамілі назіральнікі Аляксей Запатылак і Барыс Рудовіч. Тым часам сябра камісіі, якая трымае спісы жыльцоў  дома № 85 па вуліцы Куйбышава, паведаміла карэспандэнту газеты, што на выбарчым участку прагаласавала больш за 50% выбаршчыкаў. На пытанне: “Як тады патлумачыць, што ў спісах жыльцоў дома са 108 кватэраў бачна толькі два подпісы?”, жанчына параіла звярнуцца да старшыні камісіі. “Папросту розныя дамы па-рознаму прагаласавалі”, -- патлумачыла яна.

За паўгадзіны карэспандэнт “Народнай Волі” заўважыла толькі двух чалавек, якія прыйшлі прагаласаваць ў гімназію № 30. Магчыма, яны галасавалі на адным участку, магчыма – на двух розных. Але такім чынам на адзін з участкаў так ніхто і не прыйшоў цягам паўгадзіны.

З цягам часу разрыў паміж лічбамі у членаў камісіі і ў незалежных назіральнікаў наконт прагаласаваўшых на выбарчых участках павялічваецца ў разы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незалежныя назіральнікі, якія знаходзяцца на выбарчых участках №№ 545,546 і 547 106-й Коласаўскай акругі на 17.00 адзначылі вельмі нізкую яўку выбаршчыкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика