Дадзена высокаЯ ацэнка адносінам стратэгічнага партнёрства з Кітаем. 21.by

Дадзена высокаЯ ацэнка адносінам стратэгічнага партнёрства з Кітаем

02.10.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа з нацыянальным святам — Днём утварэння КНР.

У віншаванні гаворыцца, што ў Беларусі шчыра рады росту ўплыву Кітая на сусветнай арэне і ўражальным поспехам кітайскага народа, дасягнутым пад мудрым кіраўніцтвам Камуністычнай партыі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што рашэнні маючага адбыцца ХVІІІ з'езда Камуністычнай партыі Кітая дадуць магчымасць вызначыць новыя грандыёзныя задачы па развіцці краіны і павышэнні дабрабыту кітайскага народа на чарговую пяцігодку. Прэзідэнт Беларусі пажадаў з'езду паспяховай і плённай работы.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў Ху Цзіньтаа за вялікі ўклад ва ўмацаванне беларуска-кітайскіх адносін і запэўніў, што супрацоўніцтва з вялікім Кітаем і ў далейшым будзе важнейшым напрамкам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў: "Мы асабліва ўдзячныя брацкаму Кітаю за нязменную падтрымку праводзімага Рэспублікай Беларусь курсу на ўмацаванне суверэнітэту нашай дзяржавы, высока цэнім адносіны стратэгічнага партнёрства, заснаваныя на ўзаемным даверы, шчырай павазе і зацікаўленасці адзін у адным".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа з нацыянальным святам — Днём утварэння КНР. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика