Аляксандр Лукашэнка не задаволены вынікамі работы кандытарскай галіны Беларусі
13.10.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не задаволены вынікамі работы кандытарскай галіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па развіцці гэтай сферы, перадае БелТА. Кіраўнік дзяржавы адразу акрэсліў дзве групы пытанняў для абмеркавання ў ходзе нарады. Гэта развіццё кандытарскай галіны краіны ў цэлым і рэалізацыя адпаведнай праграмы да 2015 года, а таксама работа двух буйных прадпрыемстваў у гэтай галіне — "Камунаркі" і "Спартака". Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гэтай сферы існуе шэраг праблем. "Па-першае, тэмпы росту вытворчасці ў кандытарскай галіне значна адстаюць ад агульных тэмпаў развіцця эканомікі краіны. Прытым і "Камунарка", і "Спартак", якія забяспечваюць амаль трэць рэспубліканскага аб'ёму вытворчасці кандытарскіх вырабаў, на жаль, не паказваюць у гэтай справе прыклад, аб чым сведчыць статыстыка", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта вядзе да таго, што істотна скарачаецца доля айчыннай прадукцыі на ўнутраным рынку Беларусі, які ўсё больш запаўняецца замежнымі канкурэнтамі: "Калі ў 2005 годзе доля рэалізацыі айчынных кандытарскіх вырабаў насельніцтву ў агульным аб'ёме продажаў на беларускім рынку складала звыш 90 працэнтаў, то за мінулы перыяд бягучага года — толькі крыху больш за 70 працэнтаў". "Па-другое, за апошнія пяць гадоў у цэлым па кандытарскіх вырабах атрыманы практычна двухразовы рост адмоўнага сальда знешнегандлёвай дзейнасці (з $33,8 млн у 2005 годзе да $67 млн у 2011 годзе)", — канстатаваў беларускі лідар. Па-трэцяе, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, у галіны практычна адсутнічае ўласная сбытавая сетка на асноўных знешніх рынках, а выкарыстанне пасрэднікаў значна зніжае эфектыўнасць усёй работы. Як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, калі не прыняць належных мер, беларускія кандытары на фоне абвастрэння канкурэнтнай барацьбы ў АЭП, а затым і ў СГА здадуць свае пазіцыі. "Гэтага дапусціць мы не можам", — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад прадстаўнікоў урада далажыць аб тым, што робіцца для вырашэння існуючых пытанняў. Да правядзення нарады кіраўнік дзяржавы наведаў СААТ "Камунарка", азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства, асартыментам прадукцыі. Аляксандру Лукашэнку таксама было даложана аб перспектывах развіцця СП ААТ "Спартак". Прэзідэнт актыўна цікавіўся станам спраў на прадпрыемствах і перш за ўсё тым, колькі сродкаў і з якіх крыніц было ўкладзена ў мадэрнізацыю і развіццё вытворчасцяў за апошнія гады. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць эфектыўнай работы прадпрыемстваў на ўсіх стадыях: "Вы павінны атрымліваць сыравіну па мінімальнай цане, скарачаць сабекошт прадукцыі і больш атрымліваць ад продажаў. Іншай схемы ў свеце не прыдумалі. Менавіта з гэтых пазіцый мы будзем глядзець на вашу работу". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не задаволены вынікамі работы кандытарскай галіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па развіцці гэтай сферы,...
|
|