Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч
19.10.2012
—
Новости Политики
|
Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч нарадзіўся ў 1949 г. у в. Мар'янова Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У 1977 г. скончыў Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут (Расія), у 1988 г. — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 г. пасля заканчэння Лужаснянскага сельгастэхнікума аграномам калгаса "Перамога сацыялізму" Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У 1968—1970 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. З 1970 па 1972 гг. працаваў старшым аграномам Зубкоўскага спецаддзяленння "Сельгастэхніка". У 1972—1974 гг. — інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага райкама камсамола, у 1974—1975 гг. — інструктар Лёзненскага КПБ. З 1975 па 1978 гг. быў сакратаром парткама саўгаса "Адаменкі". У 1978—1981 гг. — старшыня калгаса імя Данукалава Лёзненскага раёна. У 1981—1985 гг. працаваў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага райвыканкама. У 1985—1987 гг. — старшыня Лёзненскага райвыканкама. У 1987—1991 гг. — першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ, старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета народных дэпутатаў — першы сакратар Верхнядзвінскага райкама КПБ. З кастрычніка па снежань 1991 г. працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні насельніцтва харчаваннем Віцебскага аблвыканкама, са снежня 1991 г. па лістапад 1994 г. — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні насельніцтва харчаваннем Віцебскага аблвыканкама. З лістапада 1994 г. па кастрычнік 2008 г. — старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання. З'яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога, трэцяга скліканняў. У кастрычніку 2008 г. выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання, у снежні 2008 г. — першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. З'яўляецца членам Вышэйгага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы. З 18 кастрычніка 2012 г. — старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ і ІІІ ступені, удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
|
|