Гумінскі Віктар Аляксандравіч
19.10.2012
—
Новости Политики
|
Нарадзіўся 3 жніўня 1955 года ў в. Свадбічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Адукацыя вышэйшая — скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, афіцэр-палітработнік з вышэйшай адукацыяй, Ваенна-палітычную акадэмію імя К. Готвальда (ЧССР) па вышэйшай ваенна-палітычнай спецыяльнасці, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Палкоўнік. Праходзіў вайсковую службу на пасадзе намесніка камандзіра роты, батальёна, палка па палітычнай часці, намесніка начальніка палітаддзела танкавай дывізіі, намесніка камандзіра танкавай дывізіі, начальніка аддзела 7-й танкавай арміі, начальніка аддзела 65-га армейскага корпуса, намесніка камандзіра па выхаваўчай рабоце 65-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Абіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга, чацвёртага і пятага скліканняў, быў членам Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы, намеснікам старшыні, старшынёй Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы, намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў. 18 кастрычніка 2012 года абраны Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. З'яўляецца намеснікам старшыні савета рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", старшынёй Мінскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь". Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, ордэнам Пашаны, дзевятнаццацю медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, двума медалямі ЧССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Валодае чэшскай мовай. Жанаты, мае сына і дачку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
|
|