Аляксандр Лукашэнка: "Спорт — гэта вялікая эканоміка"
27.10.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што спорт — гэта вялікая эканоміка. Такое меркаванне ён выказаў учора, адкрываючы алімпійскі сход НАК. "Зусім нядаўна завяршыўся чарговы алімпійскі цыкл, і сёння мы сабраліся, каб падвесці яго вынікі, а таксама вырашыць, як мы будзем рыхтавацца да чарговых Алімпійскіх гульняў у Сочы і Рыа-дэ-Жанейра. Галоўная мэта — не пошук вінаватых, хоць і яны павінны быць названы, а выяўленне прычын, якія перашкодзілі дабіцца жаданых вынікаў, і дакладная пастаноўка задач на перспектыву", — адзначыў беларускі лідар. "Відавочна, што ўжо наспела неабходнасць у нечым кардынальна перагледзець нашы падыходы ў гэтай сферы. Будучая Алімпіяда будзе праходзіць у суседняй Расіі, і паспяховае выступленне там — гэта проста справа і пытанне прэстыжу. Грамадства больш не будзе цярпець такіх правалаў, якія адбыліся з нашай нацыянальнай камандай гэтым летам у Вялікабрытаніі", — падкрэсліў Прэзідэнт. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, заваяванне 12 з 25 абяцаных медалёў — гэта значны крок назад у параўнанні з пекінскай Алімпіядай, хоць і там беларуская каманда не дасягнула тых вяршынь, да якіх імкнулася. "Мы аддаём належнае спартсменам, якія заваявалі ў Лондане медалі. Але сёння размова пойдзе аб тых, хто не апраўдаў надзей. Мы сёння павінны пагаварыць таксама аб трэнерах і чыноўніках, якія не забяспечылі высокі вынік, але затрацілі вялікія грошы", — сказаў Прэзідэнт. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, ён наўмысна не прыспешваў з датай правядзення гэтага сходу, прадаставіўшы магчымасць дакладна прааналізаваць вынікі выступлення на Алімпіядзе, разабрацца ў сітуацыі на месцах. "А вінаватым проста прыйсці і сказаць: правалілі, гатовы пайсці ў адстаўку", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў: "Я, вядома, далёкі ад таго, каб абвінавачваць толькі прысутных тут чыноўнікаў ад спорту, членаў Алімпійскага камітэта, выканкама. Вядома ж, перш за ўсё віна ляжыць на Прэзідэнце краіны, не толькі Алімпійскага камітэта", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хацеў бы пачуць не толькі аб'ектыўную ацэнку стану спартыўнай сферы, эфектыўнасці работы службовых асоб, але і канкрэтныя прапановы па выпраўленні сітуацыі. "Вядома ж, неабходны новыя ідэі і, калі хочаце, нестандартныя рашэнні, якія далі б магчымасць вывесці беларускі спорт на больш высокі ўзровень і вярнуць страчаныя пазіцыі", — упэўнены беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў ходзе алімпійскага сходу перш за ўсё неабходна знайсці адказ на пытанне, чаму пры вялікай увазе да спорту з боку дзяржавы назіраецца дэградацыя па многіх напрамках. "І другое — дзе тое святло ў канцы тунэля, хто яго бачыць, у якім напрамку рухацца?" — паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы. "Хачу, каб вы разумелі адно: усё павінна быць сумленна і справядліва, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Для мяне асабіста і для дзяржавы тым больш спорт — гэта вялікая справа, вялікая эканоміка". У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў выступленні беларускай спартсменкі, першай ракеткі свету Вікторыі Азаранкі. "Гэта не проста імідж і прэстыж, калі яна выйграе, гэта эканамічнае спаборніцтва", — падкрэсліў беларускі лідар. — Вось у чым мой інтарэс, вось, што такое спартсмен, які выходзіць, б'ецца, дабіваецца поспехаў, і што гэта прыносіць для краіны. Гэтым усё сказана. У гэтым роля і значэнне спорту для нашай краіны", — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што спорт — гэта вялікая эканоміка. Такое меркаванне ён... |
|