Прэзiдэнт падпiсаў закон аб бюджэце фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва на 2013 год
02.11.2012
—
Новости Политики
|
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў закон "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь на 2013 год". Дакумент афiцыйна апублiкаваны на Нацыянальным прававым iнтэрнэт-партале. Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 кастрычнiка бягучага года, адобраны Саветам Рэспублiкi 10 кастрычнiка. Ён уступае ў сiлу з 1 студзеня 2013 года. Структура расходнай i даходнай частак бюджэту фонду ў 2013 годзе практычна не мяняецца ў параўнаннi з папярэднiмi, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Так, даходы фонду прадугледжаны ў аб'ёме Br69 трлн. 936 млрд. 504,6 млн., расходы — Br69 трлн. 88 млрд. 74,6 млн. Прафiцыт фармiруецца перавышэннем даходаў над расходамi за кошт сродкаў прафесiйнага пенсiйнага страхавання ў суме Br848 млрд. 430 млн. Найбольшую ўдзельную вагу ў даходнай частцы займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы — Br68 трлн. 248,6 млрд., узносы на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне — Br490,3 млрд. Што датычыцца непадатковых даходаў, то большую частку займаюць даходы ад размяшчэння ўзносаў на прафесiйнае пенсiйнае страхаванне — Br407,4 млрд., а таксама даходы ад капiталiзацыi часова свабодных сродкаў дзяржаўнага сацстрахавання — Br388 млрд. Іншыя паступленнi ў структуры непадатковых даходаў плануюцца ў памеры Br402,2 млрд. Асноўная частка расходаў — 76,8 працэнта (Br53 трлн. 75,9 млрд.) — пойдзе на выплату пенсiй. На фiнансаванне выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасцi, цяжарнасцi i родах, у сувязi з нараджэннем дзiцяцi, жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржарганiзацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей, на пахаванне прадугледжана 19,9 працэнта расходнай часткi бюджэту фонду (Br14 трлн. 255,6 млрд.). Прычым памер выплат дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў закладзены ўжо з улiкам новага механiзма iх разлiку (у прывязцы да сярэдняй заработнай платы па рэспублiцы). Фiнансаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасцi насельнiцтва складае Br290 млрд. 898,2 млн., з iх субвенцыi ў бюджэты абласцей i Мiнска — Br284 млрд. 818,8 млн. Аб'ём фiнансавання расходаў на санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне прадугледжваецца ў памеры Br408 млрд. 736,5 млн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў закон "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь на 2013...
|
|