Прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў вырашыў не вяртацца ў Беларусь. 21.by

Прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў вырашыў не вяртацца ў Беларусь

05.11.2012 15:38 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў вырашыў не вяртацца ў Беларусь

           


Фото из архива Bymedia.net
Аляксандр Атрошчанкаў адна з ключавых персон "Еўрапейскай Беларусі". Быў у штабе Андрэя Саннікава на прэзідэнцкіх выбарах. Суддзя Таццяна Чаркас за ўдзел у Плошчы асудзіла Атрошчанкава на 4 гады калоніі. Быў вызвалены рашэннем Лукашэнкі, прашэнне аб памілаванні не пісаў.

"Наша Ніва": Аляксандр, ці сапраўды вырашылі не вяртацца ў краіну?

Аляксандр Атрошчанкаў: Так, не збіраюся. Ад 3 верасня я не ў Беларусі.

"НН": Чаму прынялі такое рашэнне?

АА: Як я і казаў, 3 верасня я вяртаўся ў Беларусь з міжнароднай канферэнцыяй. Вяртаўся цягніком з Расіі, партызанскімі шляхамі. У цягнік была спроба затрымання, арышту ці выкрадання мяне. Не ведаю нават, як гэта назваць. За некалькі прыпынкаў ад Мінска вагон пачалі заходзіць па аднаму чалавеку ў цывільным, якія сачылі за мной. Я патэлефанаваў Наталлі Радзінай, сваёй жонцы. Паведаміў, што магу быць арыштаваны. Але я здолеў увесці гэтых людзей у зман і адарвацца. У Мінску я нават не заходзіў дадому, бо разумеў, што там мяне могуць чакаць, а адразу вылічваў шляхі адступлення.

"НН": Як выязджалі з краіны?

АА: Не хацеў бы паліць кантору, бо такім шляхам яшчэ могуць скарыстацца іншыя людзі.

"НН": Дзе вы цяпер?

АА: У Варшаве. Збіраюся тут заставацца.

"НН": Сям’я з вамі, ці засталася ў Беларусі?

АА: Ад нядаўняга часу яны разам са мной: і жонка, і сын.

"НН": Чым займаецеся ў Варшаве?

АА: Грамадскай дзейнасцю на карысць Беларусі.

"НН": Ваша рашэнне застацца ў Польшчы неяк звязана з падобнымі рашэннямі Змітра Бандарэнкі і Андрэя Саннікава?

АА: Я расказаў Бандарэнку маю сітуацыю. Магчыма, нават гэтая гісторыя стала штуршком, каб Зміцер таксама прыняў рашэнне не вяртацца ў Беларусь. Хутчэй, я паўплываў на іх, чым яны на мяне.

"НН": Чаму не афішавалі сваё рашэнне?

АА: Быў момант з перавозкай сям’і да мяне. Але я ніколі не хаваў, калі пыталіся, то шчыра адказваў.

"НН": Будзеце прасіць палітычны прытулак?

АА: Не хацеў бы. Буду глядзець. Пакуль што я разглядаю сваё знаходжанне ў Варшаве, як доўгатэрміновую камандзіроўку.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Атрошчанкаў адна з ключавых персон "Еўрапейскай Беларусі". Быў у штабе Андрэя Саннікава на прэзідэнцкіх выбарах. Суддзя Таццяна Чаркас за ўдзел у Плошчы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика