Аляксандр Лукашэнка: "Гарбарная і абутковая галіны паразітуюць на золатавалютных рэзервах дзяржавы"
09.11.2012
—
Новости Политики
|
Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця гарбарнай і абутковай прамысловасці, якая адбылася ўчора. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што развіццё гарбарнай і абутковай галін мае вялікае значэнне для паспяховага функцыянавання эканомікі краіны. Работа прадпрыемстваў гэтых галін узаемазвязана і павінна апірацца на мясцовыя аднаўляльныя віды сыравіны. Аднак апошнія гады ў гэтай сферы збіраліся праблемы як эканамічнага, так і тэхналагічнага характару. "Лепшую сыравіну ў неапрацаваным выглядзе гналі за мяжу. З 2000 па 2010 год вываз неапрацаваных шкур умудрыліся нарасціць аж у тры разы. Сабе пакідалі гразь і адходы ад першаснай апрацоўкі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у 2010 годзе ўрад, абгрунтоўваючы прыняцце загараджальных мер па вывазе сыравіны, абяцаў забяспечыць яе пастаўкі на беларускія прадпрыемствы. "У выніку колькі беларускай сыравіны і паўфабрыкатаў пайшло на вытворчасць абутку? Толькі 40 працэнтаў. Астатняе ў пераважнай масе (больш як 50 працэнтаў) па-ранейшаму гналі ў Італію, Польшчу, Індыю, нават ва Украіну. Уласную абутковую галіну не забяспечваюць скурай у дастатковай колькасці і — галоўнае — неабходнай якасці", — падкрэсліў Прэзідэнт. Атрымліваецца, што для вытворчасці скураных тавараў высакаякасную скуру ўвозяць з-за мяжы, інакш кажучы, з-за мяжы прывозяць экспартаваную з Беларусі скуру з больш высокай якасцю апрацоўкі. Хоць гэты цыкл вытворчасці можна і трэба наладзіць у Беларусі і тым самым скараціць расход валюты, упэўнены Прэзідэнт. "Абутковыя прадпрыемствы краіны наогул пайшлі па шляху найменшага супраціўлення. Сталі актыўна нарошчваць увоз замежных загатовак для абутку. А гэта — шыты верх абутку з устаноўленымі маланкамі, засцежкамі, іншай фурнітурай, ды і з падэшвай у камплекце. І ўласную вытворчасць звялі, па сутнасці, да адной тэхналагічнай аперацыі — прыклейкі падэшвы. Але такое ноу-хау прыводзіць да таго, што прадпрыемствы губляюць свой тэхналагічны, прафесійны ўзровень і кваліфікаваныя кадры", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. З пункту гледжання ведамасных інтарэсаў сітуацыя ў абутковай прамысловасці складваецца не так ужо і дрэнна. "Абутковыя прадпрыемствы працуюць, нават рэнтабельна, людзі атрымліваюць зарплату. Якія, маўляў, да іх прэтэнзіі? Але трэба яшчэ паглядзець, якая рэнтабельнасць і якія зарплаты", — адзначыў Прэзідэнт. Паводле даных, якія агучыў кіраўнік дзяржавы, за апошнія дзесяць гадоў уласная вытворчасць абутку ў Беларусі знізілася з 16 млн да 13 млн пар у год. Штогадовы імпарт абутку за гэты перыяд узрос больш як у дзесяць разоў — да 10 млн пар, што ў доларавым эквіваленце складае звыш $200 млн. "Гэта значыць, мы губляем уласны рынак. Аддаём свае грошы чужому дзядзьку. Галоўная прычына таго — невысокая якасць і недастатковы асартымент беларускага абутку", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт звярнуў увагу на вялікі працэнт імпарту ў сабекошце айчыннай абутковай прадукцыі. "Фактычна цэлая галіна паразітуе на золатавалютных рэзервах дзяржавы, хоць усе павінны прывозіць валюту ў краіну", — так ахарактарызаваў кіраўнік дзяржавы работу гарбарнай і абутковай галін. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця гарбарнай і абутковай прамысловасці, якая адбылася ўчора. Кіраўнік дзяржавы... |
|