Не дапускаць кампанейшчыны пры стварэнні малакаперапрацоўчых холдынгаў
09.11.2012
—
Новости Политики
|
Праблемы развіцця малакаперапрацоўчай галіны краіны абмяркоўваліся 8 лістапада на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Малакаперапрацоўчая галіна з'яўляецца адной з вядучых галін перапрацоўчай прамысловасці Беларусі і самым буйным экспарцёрам аграрнай прадукцыі. Толькі за студзень-жнівень 2012 года экспартавана малакапрадуктаў амаль на $1,2 млрд. Таму адным з прыярытэтаў нацыянальнай аграрнай палітыкі з'яўляецца далейшае ўдасканаленне гэтай галіны, у тым ліку шляхам аб'яднання малочных прадпрыемстваў у холдынгі. Буйны ігрок здольны больш эфектыўна і моцна прасоўваць сваю прадукцыю на рынак і ўтрымліваць пазіцыі. Разам з тым у выніку маніторынгу сітуацыі, звязанай з узбуйненнем малочных прадпрыемстваў, выяўлены некаторыя насцярожваючыя тэндэнцыі, якія патрабуюць неадкладнага ўстаранення. Гэтыя актуальныя пытанні на прыкладзе прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці сталі прадметам абмеркавання на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Аналіз працэсу аб'яднання асобных прадпрыемстваў паказаў, што часам узбуйненне вытворчасці адбываецца без дакладна выпрацаванай стратэгіі, належнай прапрацоўкі эфектыўнасці такога рашэння і яго наступстваў, без уліку меркаванняў кіраўнікоў саміх прадпрыемстваў. Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра далажыў аб ходзе рэалізацыі рэгіянальнай праграмы па фарміраванні буйных прадуктовых кампаній у вобласці. Кіраўнікі прадпрыемстваў на прыкладзе сваіх вытворчасцяў паказалі плюсы і мінусы аб'яднальнага працэсу. Кампанейшчыны тут быць не павінна, патрабуе Прэзідэнт. Да кожнага канкрэтнага аб'яднання трэба падыходзіць індывідуальна — гэта ж лёс прадпрыемства і працоўнага калектыву. "Размова ідзе аб тым, што вы дамовіліся аб аб'яднанні некаторых прадпрыемстваў малакаперапрацоўкі, гэтак жа як і мясаперапрацоўкі, у прамысловасці адбываецца такое аб'яднанне ў холдынгі і гэтак далей. Але перш чым гэта рабіць, трэба гэта падлічыць. Трэба вывучыць і, самае галоўнае, трэба гэта зрабіць вельмі тонка, акуратна, каб не проціпаставіць гэты працэс тым, хто там працуе", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт даручыў намесніку прэм'ер-міністра Міхаілу Русаму і міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніду Зайцу забяспечыць пастаянны аналіз працэсу ўзбуйнення малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў у краіне, своечасова выяўляць негатыўныя тэндэнцыі і аператыўна на іх рэагаваць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблемы развіцця малакаперапрацоўчай галіны краіны абмяркоўваліся 8 лістапада на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў...
|
|