Аляксандр Лукашэнка патрабуе развіваць беларускую армію ў адпаведнасці з сучаснымі выклікамі. 21.by

Аляксандр Лукашэнка патрабуе развіваць беларускую армію ў адпаведнасці з сучаснымі выклікамі

14.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада прыняў з дакладам міністра абароны Юрыя Жадобіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы дамовіліся аб тым, што нам трэба яшчэ раз паглядзець на нашу армію і прыняць рашэнне ў напрамку яе, можа, не мадэрнізацыі, а ўдасканалення, каб мы не пайшлі не тым шляхам (таму што гэта вялікія затраты), а стваралі армію адпаведна тым выклікам, якія сёння існуюць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Напрыклад, навошта нам утрымліваць або закупляць старыя ўзбраенні, калі ў сучаснай вайне яны не могуць быць выкарыстаны. Тое ж самае магу сказаць і па колькасці, і па персаналіях, і па структуры Узброеных Сіл".

"Таму мы прынялі рашэнне, што збяруцца разумныя людзі, у нас іх дастаткова ў арміі, і з улікам апошніх падзей у розных рэгіёнах свету мы яшчэ раз паглядзім на нашы Узброеныя Сілы. Гэта — галоўнае пытанне", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама запатрабаваў далажыць аб выніках работы па навядзенні парадку ў гарнізонах і часцях: "Мы ведаем, якія гарнізоны і часці нам будуць патрэбны, і мы там павінны навесці добры парадак па захоўванні тэхнікі, па раскватараванні асабовага складу і гэтак далей. Гэта таксама вельмі важнае пытанне. Ведаю, што вы над ім працавалі. Як ідуць цяпер справы, і якія работы яшчэ засталіся?"

Юрый Жадобін далажыў аб выніках чарговага 2011/2012 навучальнага года, што завяршыўся ва Узброеных Сілах, асноўных мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. На працягу года было праведзена больш за 350 такіх мерапрыемстваў рознага маштабу.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб падрыхтоўцы авіяцыі. "Мы ўпершыню ў падрыхтоўцы лётчыкаў дасягнулі сярэдняга ўзроўню налёту 77 гадзін. У мінулым годзе было 66 гадзін, а папярэднія гады каля 30 гадзін. Лічу, што гэта даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі нашых пілотаў", — адзначыў міністр.

Акрамя таго, Юрый Жадобін далажыў аб стане тэхнікі і ўзбраення, прымаемых мерах па падтрыманні ўсіх узораў тэхнікі ў стане боегатоўнасці, мерапрыемствах па аптымізацыі Узброеных Сіл, аб выкананні даручэнняў Прэзідэнта па павышэнні грашовага забеспячэння асабовага складу, вырашэнні жыллёвых пытанняў.

"Мы ў гэтым годзе ўжо здалі чатыры дамы, і ў высокай ступені гатоўнасці знаходзяцца яшчэ пяць дамоў, два з якіх будуць здадзены ў гэтым годзе. Астатнія — у першым паўгоддзі наступнага года. Маецца на ўвазе будаўніцтва службовага жылля, — расказаў міністр. — Акрамя таго, было пабудавана і ўведзена ў строй восем кааператываў. І да канца года чакаецца ўвядзенне яшчэ адзінаццаці".

У цэлым Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў дзейнасць Міністэрства абароны ў мінулым навучальным годзе і паставіў шэраг задач па ўдасканаленні дзейнасці ваеннай арганізацыі дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада прыняў з дакладам міністра абароны Юрыя Жадобіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика