Прэзідэнт Беларусі накіраваў прывітанне ўдзельнікам VІІ Беларускага інвестыцыйнага форуму
15.11.2012
—
Новости Политики
|
"Развіццё партнёрскіх адносінаў з замежным бізнэсам — важны кірунак эканамічнай палітыкі Беларусі. Таму мы запрасілі прадстаўнікоў дзелавой эліты практычна з усіх рэгіёнаў свету. Лічу, што тут створана аўтарытэтная экспертная пляцоўка для абмеркавання стратэгічных і аператыўных пытанняў вядзення бізнэсу, — гаворыцца ў прывітанні. — Мы чакаем ад удзельнікаў форуму шчырай размовы і канкрэтных крокаў у дачыненні да прапанаваных інвестыцыйных праектаў, таксама як і бачання праблем, з якімі яны, магчыма, ужо сутыкнуліся пры рэалізацыі сваіх бізнэс-планаў у нашай краіне". "Са свайго боку, мы гарантуем інвестарам самыя лепшыя ўмовы для вядзення бізнэсу. У нас эканоміка, якая дынамічна развіваецца, спрыяльны інвестыцыйны і падатковы клімат, добрая інфраструктура, надзейная абарона і цэлы шэраг прэферэнцый", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Новыя перспектывы для дзелавога супрацоўніцтва адкрываюцца ў сувязі са стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. І самае галоўнае — у цэнтры Еўропы жыве таленавіты, працавіты і гасцінны беларускі народ", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Развіццё партнёрскіх адносінаў з замежным бізнэсам — важны кірунак эканамічнай палітыкі Беларусі. Таму мы запрасілі прадстаўнікоў дзелавой эліты практычна з...
|
|