Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з прэм'ер-міністрам Індыі
15.11.2012
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся ўчора з прэм'ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Бакі абмеркавалі ўмовы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама сумесныя праекты. Была адзначана ўзаемная зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага партнёрства. У той жа дзень Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у адкрыцці Індыйскага міжнароднага гандлёвага кірмашу ў Нью-Дэлі. Тут сваю прадукцыю прадставілі і больш за 60 беларускіх кампаній. Выступаючы на мерапрыемстве, прэм'ер-міністр заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з кампаніямі Індыі. Найбольшую цікавасць наша краіна праяўляе да партнёрства з індыйскімі дзелавымі коламі ў прамысловасці, фармацэўтыцы, металургіі, энергетыцы, сферы высокіх тэхналогій і іншых галінах. "Урад Беларусі створыць камфортныя і выгадныя ўмовы для бізнэсу Індыі", — падкрэсліў М. Мясніковіч. Пры гэтым ён расказаў аб развіцці эканомікі і перавагах работы на беларускім рынку. Больш як 1 тыс. індыйскіх кампаній будуюць свой бізнэс у Беларусі. Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што ўжо ў бліжэйшай перспектыве іх стане больш. Беларусь гатова да выкарыстання самых сучасных форм інвеставання — ад стварэння замежных змешаных кампаній да канцэсійных пагадненняў. "У Беларусі еўрапейскае заканадаўства, якое гарантуе ўсе правы інвестарам, — дадаў Міхаіл Мясніковіч. — Запрашаем індыйскі бізнэс інвеставаць у Беларусь. Прыярытэтныя праекты атрымаюць беспрэцэдэнтныя льготы — амаль поўнае вызваленне ад падаткаў на перыяд акупнасці інвестыцый". Паводле слоў прэм'ер-міністра, аб'ём узаемнага гандлю паміж Беларуссю і Індыяй складае $0,5 млрд. Аднак гэта значна менш за агульны патэнцыял дзвюх дзяржаў. "У супрацоўніцтве з Беларуссю галоўнымі фактарамі прывабнасці з'яўляецца навукаёмістасць беларускай эканомікі, выгадныя ўмовы вядзення бізнэсу і геаграфічная перавага", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. У адкрыцці кірмашу прыняў удзел прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы. Міхаіл Мясніковіч падзякаваў яму за асабісты ўклад у развіццё беларуска-індыйскіх адносін і выказаў надзею на іх далейшае паспяховае развіццё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся ўчора з прэм'ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Бакі абмеркавалі ўмовы...
|
|