Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю "Рэйтэр" расказаў аб магчымай прыватызацыі і ўдасканаленні палітсістэмы. 21.by

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю "Рэйтэр" расказаў аб магчымай прыватызацыі і ўдасканаленні палітсістэмы

27.11.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада даў інтэрв'ю аднаму з буйнейшых міжнародных інфармацыйных агенцтваў "Рэйтэр". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Інтэрв'ю прадаўжалася больш за паўтары гадзіны. Кіраўніку дзяржавы было зададзена каля 20 пытанняў, большасць з якіх датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, мадэрнізацыі і магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў. Таксама Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні аб удасканаленні палітычнай сістэмы Беларусі, развіцці дэмакратыі, знешняй палітыцы, узаемаадносінах з Еўрасаюзам і Расіяй.

Інфармацыйнае агенцтва "Рэйтэр" заснавана ў 1851 годзе ў Лондане эмігрантам з Германіі Полам Рэйтэрам. Офісы і прадстаўніцтвы інфармагенцтва размяшчаюцца больш як у 100 краінах свету. У агенцтве працуюць каля 14 тыс. супрацоўнікаў. Навіны выходзяць на 20 мовах. Акрамя навін у тэкставым фармаце "Рэйтэр" прадастаўляе сваім кліентам відэа- і фотаматэрыялы. Штодзень з паведамленнямі інфармагенцтва маюць магчымасць азнаёміцца каля 1 млрд чалавек.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 лістапада даў інтэрв'ю аднаму з буйнейшых міжнародных інфармацыйных агенцтваў "Рэйтэр". Аб гэтым карэспандэнту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика