Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад беларускіх тэлеканалаў навізны і цікавых праграм
28.11.2012
—
Новости Политики
|
Такую задачу ён паставіў 27 лістапада, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. У першую чаргу кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як наладжана міжнароднае вяшчанне Белтэлерадыёкампаніі. Другой тэмай, на якой засяродзіў увагу Прэзідэнт, стала аптымізацыя структуры Белтэлерадыёкампаніі, паляпшэнне якасці работы ўсіх яе падраздзяленняў. "Хачу вас папярэдзіць, што мы падвяргаем рэфармаванню ўсе структуры, якія карыстаюцца сродкамі з бюджэту. Такіх маса ў краіне, у тым ліку і Белтэлерадыёкампанія. 25-30% скарачэння і павелічэнне эфектыўнасці — гэта непахіснае маё патрабаванне, і вы, напэўна, гэта ўжо адчуваеце", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Таму трэба мець на ўвазе, што ў будучым годзе паціху, і ў тым ліку нашы асноўныя каналы, вось ад гэтай падтрымкі мы будзем далей адхіляць для таго, каб вы самі зараблялі грошы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пэўныя зрухі ў гэтым плане ўжо ёсць, у тэлекампаніі з'яўляюцца новыя праекты, і Агенцтва тэлевізійных навін, і іншых творчых аб'яднанняў, цікавыя гледачам. "Напрыклад, ваш "Клуб рэдактараў", які становіцца больш аб'ектыўным, дзяржаўным, у той жа час вы прама гаворыце аб праблемах, якія існуюць, недахопах. Можа, трэба вашу аўдыторыю пашыраць, удзельнікаў гэтага клуба рэдактараў. Не трэба баяцца, што нехта выкажа нейкае там сваё меркаванне, галоўнае, каб гэта было аб'ектыўна", — сказаў Прэзідэнт. Ён таксама дадаў, што застаецца няўхільным яго патрабаванне да СМІ выдаваць інфармацыю аб'ектыўна, сапраўды, не хаваючы ніякіх фактаў, вастрэй апускацца ў рэчаіснасць і не праходзіць міма безгаспадарчых момантаў у дзейнасці любых чыноўнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу ён паставіў 27 лістапада, прымаючы з дакладам старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе...
|
|