Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць жывёлагадоўлі
05.12.2012
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць работы жывёлагадоўчай галіны Беларусі. Аб гэтым ён заявіў учора на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе разглядалася пытанне аб мерах па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў цэлым сельская гаспадарка Беларусі дэманструе даволі нядрэнныя вынікі работы, асабліва ў галіне малочнай жывёлагадоўлі. Наша краіна ўваходзіць у пяцёрку вядучых пастаўшчыкоў малочных прадуктаў у свеце, займаючы 4-5 працэнтаў сусветнага гандлю. У гэтым годзе чакаецца, што аб'ёмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі вырастуць на 7,8 працэнта да ўзроўню 2011 года. "Гэта даволі добрыя вынікі, аднак ёсць і тое, што непакоіць", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для дынамічнага развіцця галіны, але не ва ўсіх рэгіёнах усё аднолькава добра, падкрэсліў ён. "Калі ўзяць вытворчасць малака, то гэта 96 працэнтаў да даведзенага задання, — звярнуў увагу прэм'ер-міністр. — Калі паглядзець па рэалізацыі малака, то паказчык быццам бы таксама добры — 109,3 працэнта да ўзроўню 2011 года, але ў Віцебскай вобласці — гэта 84 працэнты да задання, Магілёўскай — 87 працэнтаў, Гомельскай — 88 працэнтаў". У той жа час, калі б гэтыя вобласці выйшлі на даведзены ўзровень заданняў, паказчыкі па краіне былі б вышэйшыя, канстатаваў Міхаіл Мясніковіч. Пры гэтым ён нагадаў, што для ўсіх умовы аднолькавыя, увага з боку кіраўніка дзяржавы і ўрада да рэгіёнаў таксама практычна роўная. "Таму я папрасіў бы міністра ў сваім дакладзе акцэнтаваць увагу на рабоце кадраў, — заявіў кіраўнік урада. — Якая ж аддача ад тых немалых сродкаў, якія краіна ўкладвае ў развіццё сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі ў прыватнасці, і ў малочную жывёлагадоўлю ў тым ліку". Міхаіл Мясніковіч спыніўся і на пытанні камплектавання малочнатаварных ферм. 84 такія аб'екты не ўкамплектаваны, 17 тыс. месцаў застаюцца незапоўненымі. "Так, ёсць тэхналагічны працэс і адначасова гэта зрабіць нерэальна, але ідзе час і ў асобных раёнах сітуацыя даволі складаная", — адзначыў ён. Ёсць прэтэнзіі і да Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей па гадоўлі буйной рагатай жывёлы. Недастаткова прымаецца мер і па дыверсіфікацыі рынкаў збыту. "Прывыклі прадаваць пераважна ў адну краіну і прадаваць паўфабрыкаты, — заявіў прэм'ер-міністр. — Прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю недастаткова". Разам з тым трэба ўлічваць, што рынкі тых краін, куды традыцыйна пастаўляецца беларуская жывёлагадоўчая прадукцыя, запаўняюцца прадукцыяй з іншых дзяржаў, асабліва ў сувязі з уступленнем Расіі ў СГА і пэўным зніжэннем узроўню тарыфнай абароны". Гэта стварае пэўныя цяжкасці, але гэта непазбежна для беларускіх вытворцаў, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. У сваю чаргу міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц звярнуў увагу на тое, што праверкі сельгасарганізацый сведчаць аб адсутнасці ў асобных раёнах тэхналагічнай дысцыпліны ў жывёлагадоўлі, што прыводзіць да нізкіх вынікаў работы ў галіне. 70 сельгасарганізацый, а гэта 29 працэнтаў іх агульнай колькасці, надояць у гэтым годзе менш за 4 тыс. кг малака на карову. Асобныя гаспадаркі змяншаюць валавую вытворчасць малака з-за скарачэння пагалоўя статка і яго прадукцыйнасці. Аднак галоўнай прычынай, па якой галіна працуе недастаткова эфектыўна, Леанід Заяц лічыць адсутнасць адказнасці кадраў на месцах, самаўхіленне кіраўніцкіх кадраў раённага ўзроўню, адсутнасць увагі да праблем жывёлагадоўлі з боку абласцей. Многія гаспадаркі не ўстараняюць тыя недахопы, якія былі выяўлены ў час праверак. "Як міністр сельскай гаспадаркі я гатовы працаваць і дапамагаць у іх вырашэнні, але хацелася б, каб гэта работа была ўзаемнай, з боку суб'ектаў гаспадарання, раёнаў і абласцей", — рэзюмаваў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць работы жывёлагадоўчай галіны Беларусі. Аб гэтым ён заявіў учора на пасяджэнні Прэзідыума...
|
|