Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня
22.12.2012
—
Новости Политики
|
Дарагія суайчыннікі! Прыміце мае віншаванні з Раством Хрыстовым. Светлыя калядныя дні прыносяць з сабой асаблівую атмасферу, якая ўзвышае над буднямі ў радасным чаканні цуду. Простая евангельская гісторыя, якая адбылася больш як дзве тысячы гадоў таму, і сёння натхняе мільёны людзей ва ўсім свеце, заахвочваючы іх стаць чысцейшымі і дабрэйшымі, накіраваць сілы на дапамогу бліжняму, адкрыўшы сэрцы насустрач міласэрнасці і любові. У Беларусі вернікі па старадаўняй традыцыі адзначаюць гэтае сямейнае свята ў асяроддзі блізкіх каля дамашняга ачага, адчуваючы непарыўнасць сваяцкіх сувязяў і дзелячыся адзін з адным усімі багаццямі душы. Упэўнены, што вы, мае дарагія суайчыннікі, сустракаеце яго ў добрым настроі, з удзячнасцю ўспамінаючы адыходзячы год і з надзеяй гледзячы ў будучыню. Няхай жа Раство аб'ядноўвае нас, дапамагае рабіць дабро і працаваць дзеля працвітання нашай цудоўнай Беларусі. Зычу вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення жаданняў, шчасця і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Прыміце мае віншаванні з Раством Хрыстовым.
|
|