Дзяцінства павінна быць шчаслівым. 21.by

Дзяцінства павінна быць шчаслівым

29.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора наведаў дзіцячы дом № 2 у Мінску. Кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем павіншаваў выхаванцаў гэтай установы і ўручыў ім навагоднія падарункі, перадае БЕЛТА.  


Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з умовамі жыцця дзяцей, пагутарыў з імі. Малыя запрасілі гасцей на чаяпіцце, падчас якога Аляксандр Лукашэнка гутарыў з дзецьмі, цікавіўся, як яны вучацца, чым захапляюцца. Выхаванцы дзіцячага дома — вельмі таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі, яны займаюцца ў розных гуртках, захапляюцца спортам, вучацца шыць, вязаць, рабіць розныя рэчы, гатаваць.

На сустрэчы з Прэзідэнтам прысутнічалі не ўсе выхаванцы, паколькі многія з іх у гэтыя навагоднія святы знаходзяцца на аздараўленні ў Італіі. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ўмовамі аздараўлення і тым, ці задаволены дзеці адпачынкам. Выхавальнікі і дзеці расказалі, што ніякіх праблем падчас аздараўлення не ўзнікае.


Прэзідэнт падкрэсліў, што падчас візіту ў Ватыкан і сустрэчы з Папам Рымскім якраз ішла размова аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што важныя гарантыі, каб з дзецьмі ўсё было ў парадку. І падчас сустрэчы з Папам Рымскім атрымаў запэўненні аб такіх гарантыях.

Выхаванцы дзіцячага дома № 2 не толькі пагутарылі з Аляксандрам Лукашэнкам, але і разам з ім сталі гледачамі цудоўнага шоу, якое падрыхтавалі артысты Белдзяржцырка. Усім дзецям былі ўручаны падарункі, ласункі і тарты. У сваю чаргу дзеці ўручылі гасцям зробленыя сваімі рукамі падарункі.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора наведаў дзіцячы дом № 2 у Мінску. Кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем павіншаваў выхаванцаў гэтай установы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика