"Нам гэту павагу трэба захаваць...". 21.by

"Нам гэту павагу трэба захаваць..."

29.12.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанні развіцця Беларускай калійнай кампаніі і ў цэлым сітуацыя на сусветным калійным рынку абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі 28 снежня з членам Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі — акцыянерам ААТ "Уралкалій" Сулейманам Керымавым.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў прыхільнасць да заяўленай раней пазіцыі, накіраванай на далейшае развіццё кампаніі, узмацненне яе ўплыву.

"Як мы абяцалі, мы будзем прытрымлівацца гэтага курсу, і мы тут абсалютна адкрытыя, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Я ніколі не адыду ад той практыкі, якая сёння склалася, і я ніколі не зраблю так, як не абяцаў".

"Наша кампанія ўсё ж мае моцны аўтарытэт у свеце, і на калійным рынку — і кітайцы, і бразільцы, і індыйцы — усе пра нас гавораць толькі пазітыўна, і відаць, што калі ім нават нешта не падабаецца, асабліва цэны на наш тавар, то яны з павагай ставяцца да нас, і нам гэту павагу трэба захаваць", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Сулейман Керымаў адзначыў, што настроены на прадаўжэнне сумеснай работы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанні развіцця Беларускай калійнай кампаніі і ў цэлым сітуацыя на сусветным калійным рынку абмяркоўваліся на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика