Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых

09.01.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў калядную свечку ў ніжнім прыдзеле ў гонар Іаана Хрысціцеля Храма-помніка.

Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт з нагоды свята абмяняліся падарункамі. Кіраўнік дзяржавы перадаў у дар Мітрапаліту насценны гадзіннік, упрыгожаны разнымі карункавымі арнаментамі, выкананымі ва ўнікальнай тэхніцы Сожскай скані. У сваю чаргу Мітрапаліт Філарэт падарыў Прэзідэнту ікону Ражджаства Хрыстовага.

Затым Аляксандр Лукашэнка паслухаў песнапенні ў выкананні хору выхаванцаў нядзельнай школы Усіхсвяцкага прыхода. Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з планамі па завяршэнні будаўніцтва і стварэнні ўнутранага ўбрання Храма-помніка.


Прэзідэнт Беларусі і Мітрапаліт Філарэт прадоўжылі размову за чаяпіццем.

Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем перад наведваннем храма таксама ўсклаў кветкі да помніка Патрыярху Аляксію ІІ.

Кіраўнік дзяржавы ўжо наведваў Храм-помнік на Ражджаство ў 2011 годзе. Тады ён азнаёміўся з ходам будаўніцтва і аддзелачных работ у ім. Як паведамлялася, на гэтым унікальным аб'екце многія будаўнічыя тэхналогіі і прыёмы выкарыстоўваліся ўпершыню. Храм-помнік стаў своеасаблівай эксперыментальнай пляцоўкай для ўкаранення новых будаўнічых ДАСТаў.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў калядную свечку ў ніжнім прыдзеле ў гонар Іаана...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика