МЗС Беларусі: асноўную ўвагу — знешнеэканамічнай дзейнасці
30.01.2013
—
Новости Политики
|
Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі ў 2013 годзе будзе знешнеэканамічная. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 29 студзеня далажыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Аляксандр Лукашэнка папрасіў далажыць аб тых праблемах, якія існуюць у Міністэрстве. "Мінула нямала часу пасля назначэння вас міністрам замежных спраў. Лічу, што тыя праблемы, якія існуюць у МЗС, ужо відаць. Я хацеў бы, каб вы іх хаця б схематычна абазначылі", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу на адносіны Беларусі з партнёрамі на Захадзе і Усходзе. "Што ў нас адбываецца на восі Усход-Захад? Мяне цікавіць больш заходняя праблематыка, тым не менш напярэдадні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, магчыма, ёсць пытанні і на ўсходнім напрамку ў плане АЭП і Расійскай Федэрацыі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнту было даложана аб планах работы Міністэрства замежных спраў у гэтым годзе і на бліжэйшую перспектыву, сфарміраваных з улікам установак кіраўніка дзяржавы. Беларускім знешнепалітычным ведамствам зацверджаны заданні загранустановам па забеспячэнні экспарту, інвестыцый у Беларусь, узгодненыя з галінамі і рэгіёнамі. Паводле слоў міністра, заданні вельмі напружаныя, і МЗС прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб іх выканаць. Практычна дзве трэці ўсіх мерапрыемстваў і ўсёй увагі ў рабоце міністэрства будзе ўдзелена прыярытэтнаму напрамку — знешнеэканамічнай дзейнасці. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ўсе прагнозныя паказчыкі павінны быць безумоўна выкананы. Аляксандр Лукашэнка мае намер летам гэтага года сустрэцца з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі, пракантраляваць, як выконваюцца гэтыя прагнозныя паказчыкі, і паставіць задачы на перспектыву. Закраналася пытанне перспектывы ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў шэраг прапаноў МЗС Беларусі, накіраваных на далейшую актывізацыю работы з еўрапейскімі партнёрамі. Акрамя таго, былі абмеркаваны прапановы па некаторых кадравых пытаннях, у цэлым падтрыманыя Прэзідэнтам. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі ў 2013 годзе будзе знешнеэканамічная. Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 29... |
|