Уладзiмiр Макей i Сяргей Лаўроў абмеркавалi пытаннi ўзаемадзеяння Беларусi i Расii на мiжнароднай арэне
07.02.2013
—
Новости Политики
|
Мiнiстр замежных спраў Беларусi Уладзiмiр Макей учора на сустрэчы ў Маскве з мiнiстрам замежных спраў Расiйскай Федэрацыi Сяргеем Лаўровым абмеркаваў шырокае кола пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага знешнепалiтычнага ведамства. У прыватнасцi, былi разгледжаны пытаннi правядзення ў гэтым годзе пасяджэнняў кiруючых органаў Саюзнай дзяржавы, удасканалення функцыянавання Адзiнай эканамiчнай прасторы i руху да стварэння Еўразiйскага эканамiчнага саюза. Акрамя таго, бакi абмеркавалi ўзаемадзеянне памiж Беларуссю i Расiяй на мiжнароднай арэне, у тым лiку ў мiжнародных арганiзацыях, развiццё двухбаковага супрацоўнiцтва ў эканамiчнай i гуманiтарнай сферах. Асаблiвую ўвагу кiраўнiкi знешнепалiтычных ведамстваў дзвюх краiн удзялiлi актуальным пытанням узаемадзеяння памiж мiнiстэрствамi замежных спраў, уключаючы правядзенне да канца гэтага года сумеснага пасяджэння калегiй МЗС Беларусi i Расii. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр замежных спраў Беларусi Уладзiмiр Макей учора на сустрэчы ў Маскве з мiнiстрам замежных спраў Расiйскай Федэрацыi Сяргеем Лаўровым абмеркаваў шырокае кола... |
|