Макею дадуць палову візы
07.02.2013 12:34
—
Новости Политики
|
Макею дадуць палову візы ![]() Яны мяркуюць, што Макея, паводле ягонага статусу, трэба зрабіць уязным у Еўразвяз. Маўляў, менавіта з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі трэба найперш размаўляць пра дэмакратызацыю краіны. Аднак ёсць і супрацьлеглая думка — адмена забароны Макею будзе прадстаўленая Аляксандрам Лукашэнкам як перамога беларускага рэжыму. Апошнім часам з'явіўся і трэці варыянт, пра які карэспандэнту "Свабоды" распавёў адзін з замежных дыпламатаў, што працуе ў Беларусі: "Узнікла ідэя скасаваць візавыя абмежаванні для міністра замежных спраў Беларусі толькі на паўгода. І за гэты час паглядзець, ці будуць змяняцца дачыненні паміж Брусэлем і Мінскам. Калі адбудуцца станоўчыя зрухі, то візавую забарону можна будзе адмяніць цалкам. Калі ж усё застанецца па-ранейшаму, то Макея зноў вернуць у статус неўязнога ў Еўразвяз". Ёсць і чацьвёрты варыянт — Макея наагул не згадаюць у Брусэлі. І ўсё застанецца так, як ёсць сёння. Еўрапейцы цяпер нашмат больш заклапочаныя іншымі праблемамі. А сам Макей тым часам наведаў Маскву, дзе сустрэўся з сваім расійскім калегам Сяргеем Лаўровым і абмеркаваў з ім палітыку ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне. У гэтай сувязі цікава, што параіў Лаўроў Макею наконт ягонага магчымага ўдзелу ў саміце "Усходняга партнёрства". Гэтая імпрэза намечаная на 12–13 лютага ў Тбілісі. Фармальна ў спадара Макея ёсць усе падставы для паездкі ў Тбілісі. Ніякай візы, каб наведаць Грузію, грамадзяніну Беларусі непатрэбна. Да таго ж Беларусь сёлета старшынюе ў СНД, і Аляксандар Лукашэнка публічна паабяцаў вярнуць Грузію ў гэтую структуру. Дый Масква сёння глядзіць на Грузію зусім не так, як падчас вайсковага канфлікту 2008 года. І, урэшце, тая ж Масква цяпер нашмат спакайней пазірае на "Усходняе партнёрства" — праграму, якая спачатку моцна напалохала Крэмль. Уладзімер Макей трапіў у "чорны спіс" неўязных на тэрыторыю Еўразвязу згодна з рашэннем ад 31 студзеня 2011 года. Тады ён займаў пасаду кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Узнікла ідэя скасаваць візавыя абмежаванні для міністра замежных спраў Беларусі толькі на паўгода. І за гэты час паглядзець, ці будуць змяняцца дачыненні паміж... |
|