«У асобе Уга Чавеса мы страцілі лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў руку дапамогі». 21.by

«У асобе Уга Чавеса мы страцілі лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў руку дапамогі»

07.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў міжнароднай грамадскасці ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса:

"Нашы сэрцы разанула сумная вестка — пайшоў з жыцця блізкі, надзейны сябар, наш брат, Прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавес Фрыяс.

Мы, не стрымліваючы слёз, смуткуем разам з венесуэльскім народам, аплакваючы заўчасную смерць Уга Чавеса — аднаго з найвялікшых дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў сучаснасці, нязломнага героя, палымянага патрыёта і змагара за незалежнасць, выдатнага палітыка, мысліцеля і прамоўцы, яркага, моцнага і жыццелюбівага чалавека, усё жыццё якога было поўнасцю і без астатку прысвечана служэнню Айчыне.

Пад кіраўніцтвам Уга Чавеса, наследніка і прадаўжальніка свяшчэннай справы Сімона Балівара, Венесуэла скінула ненавіснае ярмо адсталасці і беднасці, вызвалілася ад палітычнага і эканамічнага прыгнёту іншаземных дзяржаў. Прэзідэнт Чавес моцнай, цвёрдай рукой упэўнена вёў родную краіну да свабоды і шчасця. Ён быў і, я ўпэўнены, назаўсёды застанецца для мільёнаў людзей сапраўдным бацькам венесуэльскай нацыі, абаронцам бедных, абяздоленых і прыгнечаных, светачам надзеі і апорай дэмакратыі на Паўднёва-Амерыканскім кантыненце.

У асобе Уга Чавеса мы страцілі блізкага чалавека і лепшага сябра, які горача любіў Беларусь і заўсёды працягваў нам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну. Сумесная работа на карысць Беларусі і Венесуэлы, тыя цёплыя, чалавечыя адносіны, якія звязвалі нас усе гэтыя гады, назаўсёды застануцца аднымі з самых дарагіх успамінаў у маім жыцці.

Імя Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса Фрыяса залатымі літарамі ўпісана ў скрыжалі сусветнай гісторыі, яго асоба і здзяйсненні цяпер належаць вечнасці.

Сёння, у гэты час болю і смутку, мы спачуваем родным і блізкім Уга Чавеса, усяму народу Венесуэлы і клянёмся памяццю яе вялікага лідара ўвасобіць нашы сумесныя задумы і планы ў жыццё, прадоўжыць палітыку дружбы і ўзаемадапамогі, зрабіць усё для далейшага ўмацавання і развіцця супрацоўніцтва на карысць абедзвюх краін.

Спачывай з мірам, наш сябар і брат Уга Чавес. Твая справа будзе жыць у стагоддзях!"

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў міжнароднай грамадскасці ў сувязі са смерцю Прэзідэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика