Крыніца жыцця, пачатак усіх пачаткаў
08.03.2013
—
Новости Политики
|
Дарагія суайчынніцы! Нашы мілыя і любімыя маці, бабулі, сёстры, жонкі, дочкі і супрацоўніцы! У гэты цудоўны час прыходу доўгачаканай вясны мне хочацца ад імя ўсіх беларускіх мужчын павіншаваць вас з Днём жанчын. Крыніца жыцця, пачатак усіх пачаткаў, Жанчына з яе мудрасцю і ўнутранай сілай з'яўляецца той асновай, на якой трымаецца свет. Вы натхняеце нас на подзвігі і адкрыцці, умееце ашчаслівіць поглядам і спыніць варожасць словам, дорыце чалавецтву бессмяротнасць, заключаную ў дзецях. Нездарма самыя дарагія для кожнага словы — Зямля, Радзіма, Беларусь — жаночага роду. Сёння вы — адна з галоўных рухальных сіл паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, падтрымання палітычнай стабільнасці ў грамадстве, навуковага і культурнага прагрэсу. Вашы веды, талент і вялікая працавітасць даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах. І пры гэтым вы не страчваеце душэўнасці, мяккасці і прыгажосці, застаяцеся добрымі маці, жонкамі і гаспадынямі, вернымі і надзейнымі спадарожніцамі. Прыміце словы захаплення, удзячнасці і пакланення за тое, што вы робіце для сваёй сям'і і для ўсёй краіны. Няхай у вашых дамах пануюць згода і дастатак, ніколі не змаўкае дзіцячы смех і квітнее цудоўнае зямное каханне. Здароўя, поспехаў, шчасця і дабра вам і вашым блізкім. Са святам радасці і ўсмешак — з 8 Сакавіка! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчынніцы! Нашы мілыя і любімыя маці, бабулі, сёстры, жонкі, дочкі і супрацоўніцы! У гэты цудоўны час прыходу доўгачаканай вясны мне хочацца ад імя ўсіх...
|
|