Дарагія суайчыннікі!
15.03.2013
—
Новости Политики
|
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Асноўнага Закона — адна з важнейшых падзей у сучаснай гісторыі беларускага народа. Канстытуцыя не толькі замацавала дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы грамадскага парадку і ўлады, але і вызначыла вектар далейшага развіцця краіны, стала арыенцірам для правядзення паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Сёння канстытуцыйныя нормы надзейна сцвярджаюцца ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян. Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закона, мы імкнёмся ўмацаваць мір і згоду ў грамадстве, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека. Перакананы, што дасягнуць працвітання Беларусі мы зможам толькі пры беражлівым стаўленні да замацаваных у Канстытуцыі каштоўнасцяў, правоў і свабод, захаванні гістарычных і культурных традыцый беларускага народа. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і радасці. Няхай светлае свята прынясе ў нашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Асноўнага Закона — адна з важнейшых падзей у сучаснай гісторыі беларускага народа. |
|