Аляксандр Лукашэнка: "Дзеля такіх планаў варта было ехаць так далёка". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Дзеля такіх планаў варта было ехаць так далёка"

21.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння Прэзідэнт Беларусі правядзе перамовы з Прэзідэнтам Сінгапура Тоні Тан Кенг Ямам і сустрэнецца з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Лі Сянь Лунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі ў гэтыя дні правядуць шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з сінгапурскімі калегамі, прымуць удзел у Беларуска-сінгапурскім бізнэс-форуме.

Учора ж Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Сінгапуры з прэзідэнтам холдынгавай кампаніі "Рыяда Груп" Шэйхай Дэяй бінт Ібрахім Аль-Халіфой абмеркаваў планы па сумеснай працы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба было ехаць на край свету, каб сустрэцца тут і абмеркаваць наша пытанне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але наколькі я інфармаваны аб нашых сумесных планах, то дзеля іх рэалізацыі варта было ехаць так далёка".

Шэйха Дэя бінт Ібрахім Аль-Халіфа ў сваю чаргу адзначыла, што існуе шэраг канкрэтных планаў, якія неабходна завяршыць. "Мы сцісла абмеркавалі з Уладзімірам Сямашкам, першым віцэ-прэм'ерам Беларусі, магчымасці нашага сумеснага супрацоўніцтва, у прыватнасці арганізацыю вытворчасці і пачатак сумеснай працы", — сказала яна.

Беларусь зацікаўлена ў асваенні новых рынкаў збыту сваёй прадукцыі. У сувязі з гэтым усталяванне кантактаў з кампаніяй "Рыяда Груп", якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у краінах Персідскага Заліва і Блізкага Усходу, уяўляе для беларускай дзяржавы значную цікавасць.

У канцы 2012 года прадстаўнікі "Рыяда Груп" наведвалі Беларусь, вывучаючы магчымасці пастаўкі прадукцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў па дагаворах міжнароднага лізінгу з выкарыстаннем ісламскага фінансавання з боку кампаніі "Рыяда Груп". У прыватнасці, плануюцца пастаўкі прадукцыі Мінскага аўтамабільнага завода, Беларускага аўтамабільнага завода, ААТ "Амкадор", "Белкамунмаша", арганізацыя зборкі пасажырскай тэхнікі ў Амане, сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці прадуктаў харчавання. Акрамя таго, "Рыяда Груп" выказвае зацікаўленасць у прыцягненні ВА "Беларусьнафта" да ўдзелу ў нафтагазавых праектах на Блізкім Усходзе.

Шэйха Дэя бінт Ібрахім Аль-Халіфа звязана з кіраваннем больш чым 30 сумеснымі прадпрыемствамі на тэрыторыі Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, Еўропы. З'яўляецца членам каралеўскай сям'і Бахрэйна.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сінгапурам устаноўлены ў 1992 годзе. Аснову беларускага экспарту ў Сінгапур складае прадукцыя ААТ "Белшына". Упершыню за апошнія чатыры гады ажыццёўлены пастаўкі дроту з нелегіраванай сталі. На 10% вырас экспарт электронных інтэгральных схем. З 2006 года ў Сінгапуры функцыянуе рэгіянальнае прадстаўніцтва ЗАТ "БКК", з 2009 года — гандлёвы дом ААТ "Белшына" ("Белтайер Эйша"), з 2011-га — гандлёвы дом ААТ "БелАЗ" ("Белазія"). У 2012 годзе ў Сінгапур для далейшага рээкспарту ў іншыя краіны Азіі было пастаўлена 45 трактароў вытворчасці "МТЗ" на суму $0,7 млн.

Асноўнымі артыкуламі імпарту ў Беларусь з'яўляюцца камп'ютарная тэхніка, электратавары, радыёапаратура, медыцынскае абсталяванне, тавары народнага спажывання.

У 2012 годзе аб'ём сінгапурскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі склаў $730 тысяч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння Прэзідэнт Беларусі правядзе перамовы з Прэзідэнтам Сінгапура Тоні Тан Кенг Ямам і сустрэнецца з прэм'ер-міністрам гэтай краіны Лі Сянь Лунам, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика