Абноўленая класіка. 21.by

Абноўленая класіка

30.03.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы, каб вывесці дзейнасць Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на самаакупнасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора ў час даклада міністра культуры Барыса Святлова аб выніках рэканструкцыі тэатра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў учора ў адкрыцці тэатра імя Янкі Купалы пасля рэканструкцыі.


Як праінфармаваў Барыс Святлоў, праведзеная рэканструкцыя дала магчымасць унесці тэхнічныя навацыі, выкарыстоўваць новыя тэхналогіі ў пастаноўцы спектакляў. Размова ішла і аб далейшай фінансавай дзейнасці гэтай тэатральнай установы. "Сёння гэта не самаакупная арганізацыя. Можа, давайце дадзім ім магчымасць зарабіць, вызвалім ад падаткаў і паглядзім, што атрымаецца, — заўважыў Прэзідэнт. — Яны гатовы, як на Захадзе, у свабоднае плаванне?"

Прадстаўнікі Міністэрства культуры і кіраўніцтва тэатра адзначылі, што некаторыя датацыі для дзейнасці тэатра ўсё ж спатрэбяцца. Прэзідэнт сказаў, што трэба падумаць і ўнесці адпаведныя прапановы, якія датычацца фінансавай дзейнасці тэатра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапановы, каб вывесці дзейнасць Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы на самаакупнасць. Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика