Канкурэнцыя айчыннай прадукцыi — галоўны фактар у развiццi вытворчасці
25.04.2013
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч крытыкаваў мiнiстэрствы i ведамствы за неэфектыўную работу i запатрабаваў забяспечыць выкананне мэтавых паказчыкаў, даведзеных на 2013 год. Адпаведнае патрабаванне ён агучыў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, дзе разглядалiся вынiкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў першым квартале гэтага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Дасягнутыя ў студзенi-сакавiку бягучага года вынiкi работы эканомiкi, паводле слоў прэм'ер-мiнiстра, можна назваць нядрэннымi толькi ў кантэксце агульнасусветных тэндэнцый запаволення глабальнай эканомiкi. "Але калi глядзець з пункту гледжання выканання мэтавых паказчыкаў, якiя вызначаны кiраўнiком дзяржавы на 2013 год, я лiчу, што атрыманыя вынiкi нiкога не задавальняюць, — заявiў Мiхаiл Мяснiковiч. — Запэўненнi кiраўнiкоў мiнiстэрстваў, ведамстваў, аблвыканкамаў аб тым, што ўсё будзе зроблена i ўсё будзе мабiлiзавана, аказалiся беспадстаўнымi". Кiраўнiк урада звярнуў увагу на хiбы ў метадах работы мiнiстраў, калегiй мiнiстэрстваў. "Усё зводзiцца да нейкiх дробных пытанняў, тых, якiя, безумоўна, патрабуюць вырашэння, але яны могуць вырашацца нават на ўзроўнi прадпрыемстваў, — адзначыў ён. — Стратэгiчнага падыходу, на жаль, у першым квартале не прадэманстравана, на што 1 сакавiка справядлiва звяртаў увагу i крытыкаваў урад кiраўнiк дзяржавы". Шэраг аблвыканкамаў, мiнiстэрстваў, канцэрнаў не выконваюць планавыя паказчыкi на 2013 год. "Асаблiва гэта датычыцца экспарту, складскiх запасаў i дэбiторскай запазычанасцi", — прадоўжыў Мiхаiл Мяснiковiч. Ён нагадаў, што па кожным рэгiёне Расii, па кожнай замежнай краiне створаны адпаведныя мiжурадавыя гандлёва-эканамiчныя камiсii. Але iх работа недастаткова эфектыўная. "Таму я прыняў рашэнне, што ў маi кожнага сустаршыню з беларускага боку буду заслухоўваць аб праведзенай рабоце, — прадоўжыў прэм'ер. — Нам трэба дыверсiфiкаваць рынкi збыту, але нiхто не заменiць аб'ёмаў нашага гандлю з Расiйскай Федэрацыяй". Не выконваюцца паказчыкi па валавым рэгiянальным прадукце (ВРП). У Вiцебскай i Магiлёўскай абласцях па ВРП нават не выйшлi на ўзровень мiнулага года. Толькi па дзвюх гэтых абласцях эканомiка краiны недаатрымала Br2 трлн дабаўленай вартасцi, канстатаваў прэм'ер-мiнiстр. На яго думку, невыкананне прагнозных паказчыкаў, перш за ўсё, вынiк слабай работы кiраўнiкоў з кадрамi на ўсiх узроўнях кiравання. "У той жа час усе неабходныя ўмовы для выканання планавых паказчыкаў у першым квартале года былi", — заявiў Мiхаiл Мяснiковiч. Ён таксама закрануў пытаннi мадэрнiзацыi, неабходнасцi знiжэння iнфляцыi, эфектыўнага выкарыстання дзяржуласнасцi. У цэлым характарызуючы сiтуацыю ў эканомiцы, Мiхаiл Мяснiковiч заклiкаў кiраўнiкоў дзяржорганаў мабiлiзаваць намаганнi для выканання пастаўленых на 2013 год задач. "Калi цяпер не выправiць стан спраў, няма чаго чакаць i канца года, калi будзе дадзена ацэнка ўраду i аблвыканкамам кiраўнiком дзяржавы, — адзначыў ён. — Таму калi ў нейкага мiнiстра або намеснiка старшынi аблвыканкама, якi курыруе адпаведны ўчастак, не атрымлiваецца, будзьце мужыкамi — заяву на стол i шукайце iншую работу". На пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў выступiў мiнiстр эканомiкi Мiкалай Снапкоў. Ён далажыў аб выкананнi асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi ў першым квартале, закрануў пытаннi мадэрнiзацыi. Мiнiстр назваў канкурэнцыю айчыннай прадукцыi галоўным фактарам у развiццi беларускiх вытворчасцей. Ён таксама прапанаваў стварыць пад эгiдай Мiнэканомiкi працоўную групу для аналiзу i выпрацоўкi рашэнняў па актуальных пытаннях эканамiчнага развiцця. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-мiнiстр Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч крытыкаваў мiнiстэрствы i ведамствы за неэфектыўную работу i запатрабаваў забяспечыць выкананне мэтавых паказчыкаў,...
|
|