Створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў
27.04.2013
—
Новости Политики
|
У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ ў 2013 годзе. Адпаведны ўказ № 207 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе" 25 красавіка прадпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара. "Дакументам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе. У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў", — праінфармавалі ў прэс-службе. Камісія павінна забяспечыць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі. Гэты ўказ забяспечыць выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. "Указ прыняты ў мэтах прадастаўлення гармадзянам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў", — адзначылі ў прэс-службе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ ў 2013 годзе. Адпаведны ўказ № 207 "Аб арганізацыі...
|
|