Глыбокі след памяці
08.05.2013
—
Новости Политики
|
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі. Гэтае вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад заняволення народаў. Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям'і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя "Баграціён", Трасцянец і Хатынь — гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёю родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку. Вечная слава героям! Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Павага да пакалення пераможцаў, працяг славутых ратных і працоўных традыцый — гэта праява нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы. Шчыра зычу вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і поспехаў у жыцці. З Днём Вялікай Перамогі! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі. Гэтае вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны... |
|