Аляксандр Лукашэнка: "Калі б не было Вялікай Перамогі, мы пра дэмакратыю сёння не гаварылі б". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Калі б не было Вялікай Перамогі, мы пра дэмакратыю сёння не гаварылі б"

08.05.2013 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу для навуковай і творчай інтэлігенцыі "Магістр", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на нядаўніх сустрэчах са студэнцкай моладдзю і артыстамі Купалаўскага тэатра яго прасілі дапамагчы ў вырашэнні самай надзённай праблемы — жыллёвай. "Мы не сталі адкладваць вырашэнне гэтага пытання на доўгі час і ўжо сёння пераходзім ад слоў да справы — пачынаем узвядзенне жылога квартала "Магістр" для навуковай і творчай інтэлігенцыі", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта падзея азначае новы падыход да рэалізацыі жыллёвай палітыкі ў Беларусі. "Мы пачынаем ажыццяўленне перспектыўнага нацыянальнага праекта стварэння дзяржаўнага арэнднага жылля, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Гэты нібы будзённы прыезд Прэзідэнта на будаўнічую пляцоўку з'яўляецца гістарычнай падзеяй, таму што адсюль мы пачынаем глабальнае будаўніцтва арэнднага жылля — гэтай новай формы, якая ў нашай дзяржаве была не развіта, у той час як у іншых краінах даўно будуюць такое жыллё. Гэта сучасны еўрапейскі шлях і дастойная альтэрнатыва прыватнаму жыллёваму рынку з яго завоблачнымі цэнамі".


Пры гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, што кошт найму арэнднага жылля павінен быць не ніжэйшым як 50 працэнтаў ад рыначнага: "Гэта прынцыпова для ўсіх. Арэнднае жыллё не можа быць таннейшым, чым 50 працэнтаў рыначнага кошту, але і даражэйшым мы не будзем рабіць", — сказаў беларускі лідар. "З'яўленне новых дамоў — гэта магчымасць для маладых людзей стварыць сямейны ачаг і ўладкаваць быт, арандаваўшы ў дзяржавы сваю першую кватэру па даступнай цане, а не туліцца ў бацькоў або аддаваць практычна ўсю зарплату за куток у прыватніка. Дзякуючы гэтаму паступова накопліваць грошы і будаваць уласнае жыллё, не баючыся за заўтрашні дзень", — адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стаўка на талент і інтэлект з'яўляецца адным з галоўных складальнікаў паспяховага развіцця краіны, а ўзяты курс на мадэрнізацыю эканомікі шматразова ўзмацняе патрэбнасць у адораных, актыўных, творча думаючых людзях.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб усе работы праводзіліся ў сціслыя тэрміны, і гэты жылы квартал быў поўнасцю ўзведзены і добраўпарадкаваны да Дня незалежнасці ў ліпені 2015 года. Пры гэтым Прэзідэнт засяродзіў увагу на неабходнасці грунтоўна прапрацаваць пытанне развіцця спадарожнай сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры, каб не дапусціць празмернай траты бюджэтных сродкаў. "Не сумняваюся, што гэта ініцыятыва знойдзе свой водгук і ў іншых рэгіёнах краіны. Арэндныя дамы для педагогаў і работнікаў культуры з'явяцца ў абласных і раённых цэнтрах", — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама паведаміў, што ў бягучай пяцігодцы ў краіне плануецца пабудаваць не менш як 1 млн кв. м арэнднага жылля.

Кіраўнік дзяржавы на месцы будаўніцтва жылога квартала таксама заклаў памятную капсулу з пасланнем будучым пакаленням.

У гутарцы з моладдзю на цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць неабходным умацаваць у свядомасці людзей памяць аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. "Што датычыцца Дня Перамогі, для мяне ён як для палітыка, Прэзідэнта — святое. Я павінен умацаваць у свядомасці людзей гэту Вялікую Перамогу, каб нашы дзеці і ўнукі не забылі аб гэтым", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым ён нагадаў аб будаўніцтве новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны, які стане своеасаблівым помнікам подзвігу народа. "Калі ў пачатку 90-х былі гэтыя цяжкія часы, і ў нас на чале ўлады былі фактычна нацыяналісты, людзі ўжо баяліся насіць свае ордэны, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мне давялося ламаць гэту сітуацыю". "Для мяне важна, каб жыццё развівалася натуральным чынам, мы не забывалі пра тых, хто падараваў нам усё тое, чым мы сёння карыстаемся. Не было б той Перамогі, мы аб дэмакратыі сёння не гаварылі б. Мы, згорбіўшыся, былі б тут рабамі, і тое не кожны", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб цяперашніх дзяржаўных сімвалах, гербе і сцягу, Прэзідэнт нагадаў, што рашэнне па іх было прынята на рэферэндуме і грамадзяне Беларусі выбралі для сябе менавіта гэтыя сімвалы. "Вы памятаеце, калі я стаў Прэзідэнтам, у мяне на аўтамабілі быў замацаваны бел-чырвона-белы штандар, хоць я прыхільнік цяперашняй сімволікі", — адзначыў беларускі лідар.

"Народ вызначыў, таму для мяне гэтыя сімвалы — душа народа. Мы там (каля плошчы Дзяржаўнага сцяга. — Заўвага БЕЛТА) адкрываем цэлы комплекс, які ўключае Палац незалежнасці, выставачны комплекс (мы яго ў парадак прывялі). Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў спрэчках аб нашай незалежнасці. Гэта дэманстрацыя таго, што ў гэтай краіне ёсць усё — ад зямлі да герба, сцяга і гэтага Палаца незалежнасці, дзе будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы ад уручэння даверчых грамат замежнымі пасламі і да сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў, якія прыязджаюць да нас. Яны павінны прыязджаць і бачыць, што Беларусь — гэта дзяржава, і нікому яе ні павярнуць, ні нахіліць нікуды больш не ўдасца. Гэта галоўны цэнтр нашай краіны, цэнтр незалежнасці нашай дзяржавы", — расказаў кіраўнік дзяржавы.

У Прэзідэнта запыталі, як ён ставіцца да практыкі, якая існуе ў шэрагу краін, калі навуковыя званні прысуджваюць універсітэты, а не Вышэйшая атэстацыйная камісія, як у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаўся за захаванне цяперашняй практыкі, растлумачыўшы гэта імкненнем засцерагчы навуковае асяроддзе ад магчымых выпадковых людзей, якія за пэўную суму маглі б купіць сабе навуковае званне. "Гэта зараза пайшла і да нас, і тады я паставіў жорсткі заслон, паважаючы працу навуковых людзей. І я аб гэтым не шкадую. Туды (У ВАК. — Заўвага БЕЛТА) мы назначаем самых сумленных людзей", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Я вельмі паважаю вучоных, каб дазволіць розным шарлатанам за некалькі тысяч долараў купіць дэсертацыю і стаць побач з таленавітым вучоным", — падкрэсліў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што практычна забараніў абарону дысертацый чыноўнікамі. "Таму што ведаю, што, калі ты дзяржаўны служачы і працуеш па поўнай, ты ніколі не абароніш нават кандыдацкую дысертацыю. Гэта вельмі цяжка. Ёсць такія людзі, але гэта адзінкі", — лічыць Прэзідэнт.

Ён адзначыў рост прывабнасці Беларусі для іншаземцаў, асабліва для расіян. "Нядаўна прайшла інфармацыя, што нас запаланілі расіяне на майскія святы і няма ніводнага свабоднага месца ў гасцініцах. Я ў душы радуюся гэтаму. Я даўно марыў аб тым, каб наша Беларусь стала жаданым кутком, куды людзі імкнуліся б прыехаць", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што расіяне, якія прыязджаюць у Беларусь, гавораць, што едуць па цішыню. "І гэта не самыя бедныя людзі, у іх ёсць грошы. Недзе ў СМІ прайшла інфармацыя, што яны скупляюць у нас усё льняное, беларускую касметыку. Хто дзеля таго, каб паспрабаваць, а іншыя разумеюць, што беларуская прадукцыя — гэта якасць", — заўважыў Прэзідэнт. "Тое, што да нас едуць, каб паслухаць цішыню і адпачыць, — наша перамога", — лічыць беларускі лідар. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым працэсе ёсць і некаторыя выдаткі. У прыватнасці, з-за таго што расіяне купляюць шмат кватэр, цэны на рынку жылля трымаюцца на даволі высокім узроўні. "Але, з іншага боку, не бедныя людзі прыязджаюць. Гэта значыць, на Беларусь ёсць вялікі попыт", — дадаў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу для навуковай і творчай інтэлігенцыі "Магістр", перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика