Будучыня — за маладымі навукоўцамі
07.12.2013
—
Новости Политики
|
Моладзь павінна прыняць самы актыўны ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі «Беларусь-2020», якая ўяўляе сабой доўгатэрміновы план развіцця канкурэнтаздольнай эканомікі краіны і развітога грамадства. На гэтым акцэнтаваў увагу прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на першым пасяджэнні камітэта па арганізацыі і правядзенні 2-га з’езда вучоных Беларусі, якое прайшло ў Нацыянальнай акадэміі навук. З’езд плануецца правесці ў першым квартале 2014 года. Яго ўдзельнікі абмяркуюць фарміраванне высокатэхналагічнай інавацыйнай эканомікі Беларусі з пункту гледжання перспектывы, прадставяць сваё бачанне будучыні краіны, дадуць імпульс да распрацоўкі стратэгіі «Беларусь-2020». «Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне, што ў падрыхтоўцы матэрыялаў з’езда, а таксама выпрацоўцы канцэпцыі «Беларусь-2020» самы актыўны ўдзел павінна прыняць моладзь», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моладзь прыме ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі «Беларусь-2020»
|
|