ДАІ заклікае мінчан адмовіцца ад асабістага транспарту падчас наведвання могілак на Радаўніцу
09.04.2010 01:47
—
Новости регионов
|
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска заклікала жыхароў сталіцы пры наведванні могілак на Радаўніцу па магчымасці адмовіцца ад асабістага транспарту і карыстацца грамадскім. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы ўпраўлення ДАІ Мінска.
Як зазначаюць ва УДАІ, падчас масавага наведвання могілак 13 красавіка будуць арганізаваны дадатковыя паркоўкі. Так, у раёне Усходніх (Маскоўскіх) могілак будзе дазволена стаянка транспарту на праезнай частцы праспекта Незалежнасці з абодвух бакоў у першай паласе пад вуглом да бардзюрнага каменя, на ўчастку ад вуліцы Каліноўскага да з’езду на МКАД. У раёне Чыжоўскіх могілак стаянка транспарту будзе арганізавана на праезнай частцы знешняга і ўнутранага кольца МКАД у першай паласе пад вуглом да абочыны на ўчастку ад дарогі на Новы Двор да надземнага пешаходнага пераходу, а таксама на праезнай частцы вуліцы Убарэвіча з абодвух бакоў на ўчастку ад вуліцы Ташкенцкая да вуліцы Галадзеда. Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць вадзіцеляў аўтамабіляў пры руху ў раёне згаданых месцаў быць як мага больш уважлівымі і загадзя зніжаць хуткасць. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска заклікала жыхароў сталіцы пры наведванні могілак на Радаўніцу па магчымасці адмовіцца ад асабістага транспарту і карыстацца...
|
|