На Радаўніцу ў Мінску будуць дадатковыя аўтобусы для паездак на могілкі
09.04.2010 11:06
—
Новости регионов
|
10—13 красавіка з 8.00 да 20.00 у Мінску будзе арганізавана праца дадатковых аўтобусаў для паездак жыхароў сталіцы на гарадскія могілкі, паведамілі у прэс‑службе гарвыканкама.
Аўтобусы будуць рухацца па маршрутах: № 5Э «Дыспетчарская станцыя (ДС) Чыжоўка — могілкі Міханавічы», № 31 «Аўтавакзал (АВ) Маскоўскі — Каладзішчанскія могілкі» (з выкананнем прыпынкаў «Станцыя метро «Усход», «Станцыя метро «Уручча»), № 172Э «ДС Уручча‑2 — Каладзішчанскія могілкі» (з выкананнем прыпынку «Станцыя метро «Уручча»), № 68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі», № 109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», № 94 «Аўтастанцыя (АС) Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі», № 170Э «ДС Захад‑3 — Заходнія могілкі», № 275 «АВ Маскоўскі — Каралёў Стан», № 402 «АС Паўднёва‑Заходняя — Заходнія могілкі». 13 красавіка адпраўленне аўтобусаў маршруту № 68 будзе ажыццяўляцца з пасадачнай пляцоўкі на вуліцы Кульман. Апрача таго, будзе арганізавана праца аўтобусных маршрутаў: № 22Д «Станцыя метро «Аўтазаводская» — ДС Чыжоўка» (толькі 13 красавіка), № 94А «ДС Чыжоўка — Чыжоўскія могілкі», № 171Э «ДС Захад‑3 — Міханавіцкія могілкі», № 135Э — «ДС Кунцаўшчына — Паўночныя могілкі», № 167 «1‑я вароты — 2‑я вароты» (толькі 13 красавіка), № 1568‑ТК «Кульман — Паўночныя могілкі». Продаж білетаў будзе праводзіцца на месцах пасадкі пасажыраў.Плата на аўтобусных маршрутах №№ 5Э, 31, 68, 94, 94А, 109, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э будзе збірацца «туды‑назад» па дзейным тарыфе, на прыгарадных маршрутах №№ 275, 402 — па прыгарадным дадатковым тарыфе. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10—13 красавіка з 8.00 да 20.00 у Мінску будзе арганізавана праца дадатковых аўтобусаў для паездак жыхароў сталіцы на гарадскія могілкі, паведамілі у прэс‑службе...
|
|