Каму трэба асвяжаць памяць?
16.04.2010
—
Новости регионов
|
Пазаўчора ў разгар працоўнага дня ля офіса “Народнай Волі” Але ж на гэты раз не апазіцыя ладзіла пікет! Ніхто і не думаў разганяць маладзёнаў. Хвілін трыццаць яны пазіравалі перад тэлекамерамі Першага канала і СТБ. Журналісты “Народнай Волі” ўдзячны Алене Хадыка, першаму сакратару Мінскай арганізацыі БРСМ, якая разам са сваімі сябрамі зайшла ў прыёмную галоўнага рэдактара (у гэты час ён вырашаў службовыя пытанні па-за межамі рэдакцыі) і пакінула ў падарунак цэлы камплект кніг гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць”. Вось толькі з прыпіскай “Освежите свою память”, наклеенай на вокладцы кожнай кнігі, атрымаўся казус. Праблема з памяццю не ў журналістаў “Народнай Волі”, а ў тых жа бээрэсэмаўцаў. Замест таго каб сказаць, што ў мемуарах Іллі Копыла “Нябышына. Вайна”, на іх меркаванне, ёсць факты, якія не адпавядаюць сапраўднасці (калі на самай справе такое ёсць), яны, як і заідэалагізаваныя тэлевізіёншчыкі, “настойліва парэкамендавалі вывучаць гісторыю з праўдзівых крыніц”. Трэба думаць, што такой праўдзівай крыніцай і ёсць падараваная рэдакцыі кніга “Памяць” (Мінск, БЕЛТА, 2005 г.). Нам, журналістам “Народнай Волі”, гэтую гістарычна-дакументальную хроніку падарылі, але самі, напэўна, і не разгортвалі. Чытаем: Верхаводзька Вера Фёдараўна, пайшла ў 1943 у партызанскую брыгаду “Штурмавая”, дзе незаконна расстраляная паводле загаду камандавання (стар. 321); Вішнеўскі Сяргей Казіміравіч, н. у 1903, пайшоў у снежні 1942 у партызанскую брыгаду “Штурмавая”, дзе незаконна расстраляны ў студзені 1943 паводле загаду камандавання (стар. 321); Загорская Марыя Цярэнцьеўна, н. у 1912, пайшла ў снежні 1942 ў партызанскую брыгаду “Штурмавая”, незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандавання брыгады (стар. 323); Загорскі Аляксандр Дзям’янавіч, н. у 1915, пайшоў у снежні 1942 у партызанскую брыгаду “Штурмавая”, незаконна расстраляны ў сакавіку 1943 паводле загаду камандавання брыгады (стар. 323); Кухта Вольга Іванаўна, н. у 1919, незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады “Штурмавая” (стар. 325); Лісецкая Марыя Мікалаеўна, н. у 1923, незаконна расстраляна ў студзені 1943 паводле загаду камандавання партызанскай брыгады “Штурмавая” (стар. 326). А вось архіўны дакумент ваеннага часу — данясенне на імя першага сакратара ЦК КП(б)Б Панцеляймона Панамарэнкі: “Довожу до вашего сведения об исключительном безобразии отряда Боготырева. Начиная с июня отряды не вели никаких боевых действий. Занимаются мородерством и пьянством. Основали 5 винокуренных аппаратов. Устраивают именины и дни рождения, сопровождаемые недельными попойками...” Стоп! Не гэтыя факты, у рэшце рэшт, вырашалі лёс Айчыны. Дарэчы, не пра гэта і мемуары І.Копыла. Ён расказаў толькі тое, што перажылі падчас вайны яго сям’я, яго родныя, аднавяскоўцы. І хто меў права забараніць яму пра гэта сказаць? Асвяжаць памяць можа той, у каго яна ёсць. А калі яе наогул няма?.. Рэдакцыя газеты “Народная Воля” P.S. 14 мільярдаў 783 мільёны рублёў — столькі запланавана выдзеліць у 2010 годзе з бюджэту краіны Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Ці не за гэтыя народныя грошы былі куплены Аленай Хадыка кнігі “Памяць”? І чаму ў той час, калі ўсе людзі працуюць, бээрэсэмаўская моладзь шастае па горадзе? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазаўчора ў разгар працоўнага дня ля офіса “Народнай Волі” сабралася з дзесятак актывістаў Мінскай гарадской арганізацыі так званага Беларускага...
|
|