Бакіева ў Менску пакуль не бачылі
17.04.2010
—
Новости регионов
|
Здымачныя групы тэлеканалаў ОНТ, РТР, Першага расейскага, фотакарэспандэнты АФП, “Ройтэрз” і карэспандэнт “Свабоды” сёньня з раніцы дзяжурылі ў Нацыянальным аэрапорце “Менск”, спадзеючыся сустрэць зрынутага карэспандэнта Кіргізстану Курбанбэка Бакіева.Аднак прыкметаў таго, што Бакіеў прыбыў у Беларусь, заўважыць не ўдалося, ніякіх спэцыяльных захадаў бясьпекі ў аэрапорце таксама ня бачна. Дзяжурныя службы аэрапорта абвяргаюць інфармацыю, што чакаецца самалёт з былым прэзыдэнтам Кіргізстану.
У прэсавай службе адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі інфармацыі на гэты конт няма. Тэлефоны пасольства Кіргізстану ў Менску не адказваюць. Сёньня а восьмай гадзіне раніцы зьявілася інфармацыя агенцтва "Інтэрфакс-Казахстан" са спасылкай на інфармаваную крыніцу аб тым, што Бакіеў нібыта выляцеў у Менск. Пазьней ІТАР-ТАСС паведаміў, што Бакіеў застаецца ў Казахстане. Увечары ў чацьвер Бакіеў прыбыў з Кіргізстану ў казахстанскі горад Тараз, дзе абвясьціў аб складаньні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Увечары ў пятніцу дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Казахстана "Казінфарм" размясьціла на сваім сайце копію рукапіснай заявы Бакіева аб адстаўцы. Раней Бакіеў казаў, што Беларусь прапанавала яму прытулак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымачныя групы тэлеканалаў ОНТ, РТР, Першага расейскага, фотакарэспандэнты АФП, “Ройтэрз” і карэспандэнт “Свабоды” сёньня з раніцы дзяжурылі ў...
|
|