Ацяпляльны сезон у Мінску завяршаецца 30 красавіка. 21.by

Ацяпляльны сезон у Мінску завяршаецца 30 красавіка

29.04.2010 17:44 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску ацяпляльны сезон завяршаецца 30 красавіка для ўсіх спажыўцоў, паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама.

«Улічваючы спрыяльны прагноз надвор’я, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне завяршыць з 30 красавіка ацяпляльны сезон для ўсіх катэгорый спажыўцоў у сталіцы», — адзначылі ў прэс‑службе.

Як паведамлялася раней, з 29 сакавіка ацяпленне адключана ў адміністрацыйных і вытворчых будынках сталіцы. З 15 красавіка батарэі адключаныя ў жылым сектары.

Вынятак склалі дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школьныя, лячэбна‑прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, а таксама установы сацыяльнага забеспячэння, музеі і дзяржаўныя архівы.


БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ацяпляльны сезон завяршаецца 30 красавіка для ўсіх спажыўцоў, паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама. «Улічваючы спрыяльны прагноз надвор’я,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика