У ліпені пачнецца перанос гарэлачнага завода «Крышталь» з цэнтра Мінска
29.04.2010 17:44
—
Новости регионов
|
У ліпені 2010 года пачнецца перанос мінскага лікёра‑гарэлачнага завода «Крышталь» з цэнтра горада, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 29 красавіка старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.
Паводле яго слоў, зараз ідзе падбор падрадчыка. Найперш у раён прамзоны Калядзічы будуць вынесены дапаможныя службы, транспартны цэх, складскія памяшканні, лагістыка. Першы этап пераносу завершыцца да вясны 2011 года. «Хацелася б, каб дух «Крышталя», месца «Крышталя» захавалася, магчыма, застаўся гістарычны будынак заводакіраўніцтва, створаны музей», — сказаў Данчанка. Пры гэтым ён паведаміў: «Горад нам гэты перанос не кампенсуе».Старшыня канцэрна таксама адзначыў, што ў 2009 годзе «Крышталь» пачаў ліцэнзійную вытворчасць віскі. Ён паведаміў, што ўладальнік гандлёвай маркі сёлета дазволіў разліў віскі 12‑гадовай вытрымкі для продажу на ўнутраным рынку і экспарт віскі трохгадовай вытрымкі. У 2009 годзе выраблена 4 тыс. дал віскі. Праводзяцца перамовы аб пачатку разліву рому і тэкілы. «Кубінцы не хочуць нам прадаваць ром для разліву, таму вядуцца перамовы ў Венесуэле. У Мексіцы ідуць перамовы аб куплі тэкілы налівам», — сказаў Данчанка, падкрэсліўшы, што ўсе тэхнічныя ўмовы для іх разліву ўжо створаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ліпені 2010 года пачнецца перанос мінскага лікёра‑гарэлачнага завода «Крышталь» з цэнтра горада, паведаміў на прэс‑канферэнцыі 29 красавіка старшыня... |
|