Сёння ў Мінску пачынаюць працаваць фантаны. 21.by

Сёння ў Мінску пачынаюць працаваць фантаны

30.04.2010 16:08 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 красавіка ў 18.00 пачнуць працаваць сталічныя фантаны.

Як паведаміў начальнік участка фантанаў упраўлення «Цэнтр» прадпрыемства «Мінскзеленбуд» Міхаіл Прывалаў, у падпарадкаванні прадпрыемства знаходзяцца 29 фантанаў, якія галоўным чынам размешчаны ў цэнтры горада. Сярод іх — самы стары фантан «Хлопчык з лебедзем» у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Астатнія фантаны лічацца на балансе асобных прадпрыемстваў і ведамстваў.

Паводле слоў Прывалава,

у сталіцы налічваецца больш як 60 фантанаў.

Пасля зімы на ўсіх гэтых аб’ектах быў праведзены бягучы рамонт, мантаж абсталявання, касметычная ўборка.

Сёлета ў горадзе пачнуць працаваць пяць новых фантанаў каля комплексу «Мінск‑Арэна». Да лета плануецца завяршыць работы па будаўніцтве двух фантанаў на Камсамольскім возеры.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 красавіка ў 18.00 пачнуць працаваць сталічныя фантаны. Як паведаміў начальнік участка фантанаў упраўлення «Цэнтр» прадпрыемства «Мінскзеленбуд» Міхаіл...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика